Ізэт Хайравіч

басьнійскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Ізэт Хайравіч
Remove ads

Ізэт Хайравіч (па-басьнійску: Izet Hajrović; нар. 4 жніўня 1991 году, Бруг, Швайцарыя) — колішні басьнійскі футбаліст, паўабаронца нацыянальнай зборнай Босьніі і Герцагавіны. Вядомы дзякуючы сваім дрыблінгавым і плэймэйкерскім здольнасьцям[4].

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Ізэт правёў 9 гадоў у сыстэме швайцарскага клюбу «Грасгопэр» з 2000 па 2009 гады. Менавіта ў сэзоне 2009—2010 гадоў ён здолеў стаць гульцом асноўнага складу каманды, гуляючы на пазыцыі атакуючага ўскрайняга паўабаронцы.

7 студзеня 2014 году Хайравіч афіцыйна перайшоў у турэцкі клюб «Галатасарай» за 3,5 млн эўра, падпісаўшы 4,5-гадовы кантракт[5]. Паводле словаў гульца менавіта ягонае басьнійскае паходжаньне і іслам сталіся аднымі з чыньнікаў пераходу ў «Галатасарай». Дэбютным для гульца стаў матч супраць «Бурсаспору», калі ён выйшаў на замену ў другой палове, а клюб атрымаў перамогу зь лікам 6:0.

Пасьля падачы скаргі ў ФІФА на тое, што ён не атрымаў аніякіх выплатаў ад «Галатасараю», яму далі права перайсьці на правах вольнага агента ў іншы клюб. 10 ліпеня 2014 году Хайравіч падпісаў 4-гадовы кантракт зь нямецкім «Вэрдэрам»[6].

Міжнародная

14 лістапада 2012 году дэбютаваў за нацыянальную зборную Швайцарыі ў таварыскім матчы супраць зборнай Тунісу, выйшаўшы на замену на 84-й хвіліне.

У чэрвені 2013 году Хайравіч абвесьціў пра жаданьне гуляць за зборную Босьнію і Герцагавіны[7]. Паколькі Ізэт згуляў за зборную Швайцарыі толькі ў адным таварыскім матчы, то праблемаў са зьмяненьнем футбольнага грамадзянства ня ўзьнікла і ўжо 6 верасьня гулец дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Босьніі і Герцагавіны.

Remove ads

Дасягненьні

«Грасгопэр»:

«Галатасарай»:

«Дынама»:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads