Ільля Каўпачук
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ільля́ Каўпачу́к (нар. 9 кастрычніка 1990 году) — беларускі футбаліст, абаронца польскага клюбу «Легіяновія».
Remove ads
Кар’ера
Выхаванец бярозаўскай ДЮСШ, а пачынаў кар’еру ў складзе дублю менскага «Дынама». З 2010 году выступаў за берасьцейскае «Дынама», гуляючы пераважна за дубль. У Найвышэйшай лізе правёў 5 матчаў. У 2012 году далучыўся да пінскай «Хвалі». Здолеў замацавацца ў першай адзінаццатцы пінчукоў, за два гады згуляўшы ў 52 матчах. За гэты час Каўпачук улучыў чатыры галы ў брамы супернікаў. У сэзоне 2013 году быў капітанам пінскай каманды.
У сьнежні 2013 году перайшоў у «Гомель»[3]. Аднак ня даў рады ў гомельскім клюбе і ў сакавіку 2014 году на правах арэнды перайшоў у мікашэвіцкі «Граніт». У якасьці гульца асноўнага складу дапамог «Граніту» перамагчы ў Першай лізе. Па заканчэньні тэрміну арэнды ў сьнежні 2014 году вярнуўся ў «Гомель»[4].
У лютым 2015 году, пакінуўшы «Гомель», перайшоў у «Гарадзею»[5]. У сьнежні 2015 году падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй» на наступны сэзон[6], але на полі ў сэзоне 2016 году зьяўляўся зрэдку. У першай палове сэзону 2017 году не зьяўляўся на полі ў асноўнай камандзе «Гарадзеі», выступаючы толькі за дубль. У ліпені 2017 году перайшоў у летувіскі клюб «Атлянтас» з Клайпеды[7], але адышоў зь яго па заканчэньні сэзону 2017 году. У першай палове 2018 году не гуляў, лякуючыся ад траўмы. У жніўні 2018 году далучыўся да іншага клюбу паўночна-заходніх суседзяў — «Каўна Жальгірыса».
У сьнежні 2018 году вярнуўся ў Беларусь, стаўшы гульцом берасьцейскага «Руха»[8]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды і дапамог ёй прасунуцца ў Найвышэйшую лігу. У першай палове 2020 году заставаўся футбалістам пачатковага складу, але з жніўня стаў радзей зьяўляцца на пляцоўцы. У студзені 2021 году пакінуў «Рух»[9].
У лютым 2021 году склаў працоўную ўгоду з казаскім клюбам «Жэтысу»[10]. У студзені 2022 году трэнаваўся зь берасьцейскім «Дынама» і ў лютым афіцыйна далучыўся да складу клюбу[11]. У сэзоне 2022 году гуляў пераважна ў пачатковым складзе дынамаўцаў. У студзені 2023 году падоўжыў пагадненьне з клюбам[12], а ў студзені 2024 году падпісаў новы кантракт[13]. У сэзоне 2024 году быў гульцом ратацыі, па сэзоне знайшоў каманду «Легіяновію» зь пятага дывізіёну Польшчы[14][15].
Remove ads
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads