Чэмпіянат Беларусі па футболе 2016 году
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чэмпіянат Беларусі па футболе 2016 году — 26-ы розыгрыш чэмпіянату Беларусі праходзіў з красавіка да лістападу. Спаборніцтвы адбываліся ў трох лігах.
У 2016 годзе вышэйшая ліга вярнулася да спаборніцтваў 16 камандаў. Вышэйшую лігу па выніках сэзону пакінулі дзьве каманды, чые месцы занялі дзьве найлепшыя каманды першай лігі[1]. Зь першай лігі ў другую апусьцілася адна каманда, а яе заменяць тры найлепшыя каманды другой лігі[2].
Remove ads
Вышэйшая ліга
У вышэйшай лізе прымалі ўдзел 16 камандаў: 13 найлепшых па выніках сэзону 2015 году, а таксама тры пераможцы першай лігі — «Іслач», «Гарадзея» і «Крумкачы». Кожная каманда згуляла з кожнай двойчы, такім чынам усе клюбы згулялі па 30 матчаў. Чэмпіянат у вышэйшай лізе праходзіў з 2 красавіка па 27 лістапада[3].
Remove ads
Першая ліга
У першай лізе прымалі ўдзел 14 камандаў, якія згулялі ў два колы[4]. У параўнаньні зь мінулым сэзонам «Іслач», «Гарадзея» і «Крумкачы» выйшлі ў вышэйшую лігу, а зь яе ў першую апусьціўся «Гомель». Клюб «Рэчыца-2014» заняў апошняе месца ў 2015 годзе і вылецеў у другую лігу, замест яго права выступіць у першай лізе атрымалі «Прамень», «Узда» і «Тарпэда» (Менск). У лютым 2016 году быў ліквідаваны клюб «Бяроза-2010»[5][6]. У красавіку «Кобрынь» і «Ўзда» адмовіліся ад удзелу ў першай лізе, а клюб «Ашмяны», які заняў 5 месца ў другой лізе ў 2015 годзе, атрымаў ліцэнзію на выступленьне ў першай лізе[7]. Спаборніцтвы ў першай лізе распачаліся 16 красавіка[8] і завершыліся 5 лістапада.
У лістападзе 2016 году Беларускай фэдэрацыяй футболу ў межах расьсьледаваньня справы пра дагаворныя гульні былі ануляваныя вынікі наступных матчаў: «Прамень» — «Гомельчыгункатранс» (3:1, «Праменю» прысуджаная тэхнічная параза зь лікам 0:3), «Ашмяны» — «Прамень» (3:3, пункты не налічаныя ніводнай з камандаў), «Ашмяны» — «Баранавічы» (1:1, «Ашмянам» прысуджаная тэхнічная параза зь лікам 0:3)[9].
Remove ads
Другая ліга
У другой лізе прымалі ўдзел 13 камандаў, якія згулялі ў два колы. Каманда ДБК падала заяўку на ўдзел у другой лізе, але ў апошні момант яна была адкліканая[11]. У параўнаньні з папярэднім чэмпіянатам у другой лізе прымалі ўдзел чатыры новыя каманды: ДЮСШ-ДБК, «Забудова-Строй», «Мантажнік», «Нёман-Агра».
Заўвагі
- З «Дняпра» зьняты адзін пункт[10]
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads