Ільля Кухарчык

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ільля́ Сяргеевіч Куха́рчык (нар. 10 сакавіка 1997) — беларускі футбаліст, паўабаронца мазырскай «Славіі».

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Выхаванец баранавіцкай ДЮСШ-5 і пастаўскай акадэміі клюбу ПМЦ. Пазьней далучыўся да барысаўскага БАТЭ. Выступаў за клюбны дубль і гуляў у Юніёрскай лізе УЭФА. У сакавіку 2017 году быў аддадзены ў арэнду ў «Баранавічы[5], дзе стаў гульцом першай адзінаццаткі.

У лютым 2018 году перайшоў у «Віцебск»[6], аднак ужо ў сакавіку зноў быў арандаваны «Баранавічамі»[7]. У ліпені 2018 году паводле пагадненьня бакоў скасаваў кантракт зь «Віцебскам» і стаў гульцом бабруйскай «Белшыны». У сэзоне 2018 году праз пашкоджаньні нячаста зьяўляўся на полі. У лютым 2019 году падоўжыў кантракт зь «Белшынай»[8], і ў тым жа годзе быў адным з асноўных гульцоў бабруйчанаў і дапамог камандзе прасунуцца ў Найвышэйшую лігу.

У студзені 2020 году праходзіў прагляд у жодзінскім «Тарпэда-БелАЗ» і ў выніку падпісаў трохгадовы кантракт[9]. Пачынаў сэзон 2020 году ў стартавым складзе, але хутка атрымаў цяжкую траўму, празь якую выбыў да канца году. У 2021 годзе зноў стаў зьяўляцца на полі, выходзячы на замену. У жніўні 2021 году быў аддадзены ў арэнду «Белшыне»[10]. Замацаваўся ў стартавым складзе бабаруйскай каманды, і яшчэ раз дапамог ёй вярнуцца ў Найвышэйшую лігу. У студзені 2022 году па заканчэньні арэнды пачаў трэнавацца з «Тарпэда-БелАЗ»[11], аднак у лютым скасаваў працоўную дамову з клюбам[12] і хутка вярнуўся ў «Белшыну» на паўнавартасны кантракт. У пачатку 2023 году заявіў, што кіраўніцтва клюбу не сплаціла яму прэміяльныя грошы за папярэдні сэзон[13]. Улетку таго ж году Кухарчыкам цікавіўся гарадзенскі «Нёман», але, не зважаючы на цікавасьць самога гульца ў пераходзе, кіраўніцтва «шыньнікаў» не дало згоды[14]. Зь пяцьцю галамі паўабаронца быў найлепшым бамбардзірам каманды. У выніку, у студзені 2024 году ўсё ж такі склаў працоўную дамову з гарадзенцамі[15]. У складзе «Нёману» быў гульцом асноўнага складу. Разам з клюбам стаў уладальнікам Кубка Беларусі і срэбраных мэдалёў беларускага чэмпіянату. У студзені 2025 году пакінуў гарадзенскую каманду[16] і ўжо ў лютым прыяднаўся да мазырскай «Славіі»[17].

Міжнародная

У кастрычніку 2013 году гуляў за зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыі чэмпіянату Эўропы. У кастрычніку 2015 году гуляў за зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыі чэмпіянату Эўропы.

Remove ads

Дасягненьні

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads