Баранавічы (футбольны клюб)
беларускі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Баранавічы» — беларускі футбольны клюб з гораду Баранавічы. Заснаваны ў 1912 годзе пад назвай Арыён. У 2004—2011 гадах выступаў у першай лізе, дзе найлепшым вынікам было 6 месца ў сэзонах 2009 і 2010 гадоў. З 2015 году ізноў выступае ў першай лізе зь перапынкам у сэзоне 2020 году.
Remove ads
Гісторыя
У 1912 годзе Баранавічы знаходзіліся пад Расейскай Імпэрыяй. Жыды былі дамінуючай часткай насельніцтва ў горадзе. На пачатку XX стагодзьдзя спорт пачаў распаўсюджвацца ва Ўсходняй Эўропе. Тады, у 1912 годзе, было вырашана заснаваць спартовы клюб пад назвай «Арыён».[2]. Гэтая першая баранавіцкая каманда складалася з навучэнцаў тэхнічнай вучэльні. Матч адбыўся 15 ліпеня 1913 году ў Ратамцы, дзе «Арыён» гуляў супраць менскай каманды «Алімп». Матч скончыўся зь лікам 2:1 на карысьць футбалістаў каманды «Алімп».[3]. З пачаткам Першай сусьветнай вайны клюб зьнік з футбольнай мапы.
За савецкім часам клюб шматкроць зьмяняў назоў, але гуляў пераважна ў ніжэйшых лігах чэмпіянату БССР. З 1993 клюб пачаў выступаць ў другой лізе чэмпіянату Беларусі. У 2003 годзе клюб ачоліў каманду ўраджэнец Баранавічаў, вядомы ў мінулым нападнік Андрэй Хлебасолаў. Ён запрасіў у «Баранавічы» дасьведчаных гульцоў, разам зь якімі выступаў раней. З памянёных футбалістаў найбольшую вядомасьць у аматараў клюбу набыў Сяргей Сергель. У выніку клюб упэўнена перамог у другой лізе і выйшаў у першую лігу.
У першай лізе «Баранавічы» спачатку займалі месца ў сярэдзіне табліцы. Пасьля клуб выступаў больш упэўнена, то бок сэзонах 2009 і 2010 гадоў дружына займала выніковае 6 месца, а гулец «Баранавічаў» Міхаіл Калядка стаў найлепшым бамбардзірам у 2009 годзе. Але ў сэзоне 2011 году клюб зь фінансавых чыньнікаў пакінулі асноўныя футбалісты, і, не атрымаўшы аніводнай перамогі за сэзон, «Баранавічы» зноўку выбылі ў другую лігу. Сэзон 2012 году «Баранавічы» скончылі ў ніжняй палове табліцы другой лігі. У 2013 годзе клюб выступаў больш пасьпяхова, заняўшы 5 месца. У сэзоне 2014 году каманда пасьля ўпартай барацьбы атрымала перамогу ў групе Б і выйшла ў фінальны раўнд. У фінале «Баранавічы» спачатку знаходзіліся па-за межамі першай тройкі, якая выходзіла ў першую лігу. Але, атрымаўшы шэраг перамог у апошніх турах, каманда здолела заняць першае месца і праз тры гады павярнуцца ў першую лігу. Па вяртаньні баранавіцкі клюб працягваў выступаць пераважна мясцовымі футбалістамі, у выніку ў сэзонах 2015 і 2016 гадоў займаў месца ў ніжняй палове табліцы. У пачатку 2017 году галоўным трэнэрам «Баранавічаў» стаў Аляксей Вяргеенка, які раней працаваў зь юнацкімі зборнымі Беларусі. У камандзе зьявілася шмат маладых гульцоў, многія зь якіх былі ўзятыя ў арэнду з клюбаў найвышэйшай лігі. Аднак, вынікі каманды істотна не палепшыліся, «Баранавічы» ў сэзоне 2017 году занялі 12 месца пры 16 удзельніках.
У 2018 годзе трэнэрам стаў нядаўні асыстэнт Вяргеенкі Іван Крутаў, які яшчэ больш амаладзіў каманду, запрасіўшы больш футбалістаў з салігорскага «Шахцёра». Аднак справы ў чэмпіянаце зноў складваліся няўдала, каманда апынулася ў канцы табліцы. У жніўні Крутаў перайшоў на працу ў мазырскую «Славію», каманду ачоліў Андрэй Кіпра, аднак вынікі не палепшыліся. Здолеўшы абысьці «Чысьць», «Баранавічы» занялі перадапошні 14 радок, што дазволіла захаваць месца ў першай лізе. На наступны год галоўным трэнэрам быў прызначаны Дзяніс Яцына. Каманда ізноў амаль напоўніцу абнавіла склад, дзе ў асноўным засталіся гульцы, незапатрабаваныя ў іншых клюбах. «Баранавічы» хутка сталі аўтсайдэрам турніру і замацаваліся на апошнім радку, за некалькі тураў да фінішу пазбавіўшыся шанцаў на захаваньне месца ў першай лізе. У верасьні 2019 году Яцына пакінуў каманду, да канца сэзону абавязкі галоўнага трэнэра выконваў Андрэй Хлебасолаў. Свае адзіныя дзьве перамогі ў сэзоне «Баранавічы» здабылі ў двух апошніх турах чэмпіянату. У сэзоне 2020 году ў другой лізе камандай працягваў кіраваць Андрэй Хлебасолаў, стаўка рабілася у асноўным на ўласных выхаванцаў і маладых запрошаных футбалістаў, якія ня здолелі замацавацца ў іншых клюбах. «Баранавічы» былі аднымі з фаварытаў і змагаліся за высокія месцы, аднак фінішавалі пятымі. Тым ня менш, дзякуючы адмове некалькіх клюбаў першай лігі працягваць удзел у турніры, клюб атрымаў прапанову і далучыўся да першай лігі.
Галоўным трэнэрам у сэзоне 2021 году ў першай лізе стаў Алег Кароль, які раней працаваў у мікашэвіцкім «Граніце». Ён прывёў у каманду шмат гульцоў з свайго колішняга клюбу «Слоніма-2017», таксама далучыліся і іншыя маладыя выканаўцы, аднак пераважную большасьць працягвалі складаць мясцовыя футбалісты. У сувязі з пачаткам рэканструкцыі баранавіцкага стадыёну «Лякаматыў» клюб правёў усе матчы першага кола ў гасьцёх, а пасьля, паколькі рэканструкцыя ня скончылася, стаў ладзіць хатнія матчы ў суседніх Івацэвічах. «Баранавічы» дрэнна пачалі сэзон, зарабіўшы першы пункт толькі ажно ў сёмым туры, але пасьля добра згуляная сярэдзіна сэзону дазволіла камандзе узьняцца з апошняга радка і заняць выніковае 10 месца пры 12 удзельніках.
Сэзон 2022 году «Баранавічы» пачалі зь дзьвюх перамог, аднак пазьней сытуацыя пагоршылася, каманда трывала шэраг паразаў. У жніўні замест Алега Караля новым галоўным трэнэрам быз прызначаны Андрэй Кіпра, але гэта ня выправіла сытуацыю. За некалькі тураў да фінішу баранавіцкая каманда апусьцілася на апошні 13 радок табліцы, дзе і фінішавала. Толькі тое, што пераход зь першай лігі ў другую адсутнічаў захавала «Баранавічы» ў другім дывізіёне. Сэзон 2023 году «Баранавічы» пачалі выдатна, здабыўшы ў першых васьмі турах сем перамог. Пазьней вынікі пачаў пагаршацца і каманда хутка выбыла з барацьбы за прасоўваньне ў Найвышэйшую лігу, аднак усё ж скончыла сэзон на шостым месцы пры 17 удзельніках, што сталася найлепшым паказьнікам з 2010 году.
Remove ads
Папярэднія назвы
|
|
Склад
- Актуальны на 6 красавіка 2025 году
Статыстыка
Remove ads
Галоўныя трэнэры
- Дзяніс Яцына (з сакавіка 2019 году)[4]
- Андрэй Кіпра (жнівень 2018 году — студзень 2019 году)[5][6]
- Іван Крутаў (лістапад 2017 году — жнівень 2018 году)[7]
- Аляксей Вергеенка (люты — лістапад 2017 году)[8]
- Андрэй Хлебасолаў (жнівень 2016 году — люты 2017 году)[9]
- Сяргей Каток (в. а. у ліпені 2016 году)
- Ігар Кунаш (2015 — чэрвень 2016 году)
- Андрэй Хлебасолаў (да 2014 году)
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads