Ільля Цішуроў

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ільля́ Цішуро́ў (нар. 27 кастрычніка 2004 году) — беларускі футбаліст, нападнік «Слуцку».

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Выхаванец футбольнай акадэміі берасьцейскага «Дынама». У 2021 годзе далучыўся да структуры берасьцейскага «Руха», дзе працягнуў выступаць на юнацкім узроўні. Пасьля таго як «Рух» быў ліквідаваны ў 2022 годзе, гулец застаўся ў ягонай моладзевай сэкцыі, якая атрымала назву «Цэнтар футболу». У ліпені 2022 году быў арандаваны сталічным «Энэргетыкам»-БДУ[3], дзе браў удзел у матчах дублюючага складу. У 12 матчах адзначыўшы 8 галамі. Па заканчэньні сэзону вярнуўся ў Берасьце, дзе з «Цэнтрам футболу» рыхтаваўся да дэбюту ў Другой лізе. Цягам сэзону быў ключавым футбалістам каманды, дзе за сэзон здолеў зарабіць на свой рахунак 44 галы[4]. Паводле вынікаў сэзону з камандай здабыў бронзавыя мэдалі айчыннага першынства, што дало мажлівасьць клюбу прыяднацца да Першай лігі. На пачатку 2024 году стала вядома аб тым, што клюб адмовіцца ў падвышэньня ў статусе, а сам гулец атрымаў статус вольнага агента.

У лютым 2024 году выпраўляўся на прагляд у берасьцейскае «Дынама», але камандзе не падыйшоў. У лютым 2024 году поруч зь іншым былым гульцом «Цэнтру футболу» Аляксеем Сямёнавым склаў працоўнае пагадненьне з «Слуцкам»[5][6]. Запачаткаваў кар’еру ў Найвышэйшай лізе 17 сакавіка 2024 году ў матчы супраць «Гомля», зьявіўшыся на полі на 67-й хвіліне.

Міжнародная

У лістападзе 2022 году гулец атрымаў выклік у зборную Беларусі (да 19 гадоў), у складзе якой дэбютаваў 17 чысла ў таварыскім матчы супраць зборнай Расеі.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads