2004
год From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
2004 (MMIV) — высакосны год, які пачынаецца ў чацьвер; 2004-ы год нашай эры (н. э.) і ад Нараджэньня Хрыстовага (Н. Хр.); 4-ы год III тысячагодзьдзя і XXI стагодзьдзя і 5-ы год 2000-га дзесяцігодзьдзя.
Remove ads
Падзеі
- 1 сакавіка — расейскія спэцслужбы забілі Руслана Гелаева
- 10 сакавіка — прыхільнік групы «Бітлз» з Ганконгу набыў на аўкцыёне пасму валасоў Джона Ленана за 4460 даляраў
- 11 сакавіка — за 2 дні да выбараў у гішпанскі парлямэнт у мадрыдзкіх электрычках падарваліся 10 бомбаў, каля 200 чалавек загінулі, а больш за 1000 атрымалі раненьні
- 12 сакавіка — кібэрспорт, пад якім разумеюцца кампутарныя гульні, прызнаны афіцыйным відам спорту ў Расеі
- 1 траўня — да Эўрапейскага Зьвязу далучыліся 10 новых краінаў — Вугоршчына, Рэспубліка Кіпр, Латвія, Летува, Мальта, Польшча, Славаччына, Славенія, Чэская Рэспубліка, Эстонія
- 12 жніўня — заснаваная беларуская вэрсія Вікіпэдыі
- 8 верасьня — разьбілася Капсула Ґенэзіс
- 7 лістапада — пачала трансьляцыі Беларуская служба «Радыё Швэцыя»
- 26 сьнежня — землятрус у Індыйскім акіяне, наймацнейшы землятрус на плянэце за апошнія 40 гадоў
Remove ads
Нараджэньні
Сьмерці
- 17 студзеня — Чэслаў Немэн, польскі музыка
- 8 сакавіка — Міхась Наўмовіч, дзяяч беларускай эміграцыі, мастак
- 25 сакавіка — Валянтына Пашкевіч, беларускі пэдагог, грамадзкая і культурная дзяячка
- 10 красавіка — Яцэк Качмарскі, польскі бард часоў Салідарнасьці
- 5 чэрвеня — Роналд Рэйган, саракавы прэзыдэнт ЗША
- 10 чэрвеня — Рэй Чарлз, амэрыканскі музыка і сьпявак
- 3 ліпеня — Андрыян Нікалаеў, савецкі касманаўт
- 20 ліпеня — Антоніё Гадэс, гішпанскі танцор і харэограф
- 29 ліпеня — Язэп Юхо, беларускі навукоўца, доктар юрыдычных навук
- 14 жніўня — Чэслаў Мілаш, польскі паэт, празаік, эсэіст, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі (1980)
- 17 верасьня — Рыгор Рэлес, беларускі пісьменьнік і паэт, які пісаў на ідыш
- 19 верасьня — Мікола Купрэеў, беларускі паэт, пісьменьнік
- 24 верасьня — Франсуаза Саган, француская пісьменьніца
- 25 верасьня — Майкл Дэвіс, брытанскі каталіцкі вучоны й публіцыст
- 8 кастрычніка — Жак Дэрыда, францускі філёзаф
- 14 кастрычніка — Іван Шамякін, беларускі пісьменьнік
- 20 кастрычніка — Вераніка Чаркасава, беларуская журналістка
- 11 лістапада — Ясір Арафат, кіраўнік палестынскай аўтаноміі
- 30 лістапада — Аляксей Хвасьценка, расейскі паэт і бард
- 9 сьнежня — Сяргей Войчанка, беларускі мастак і дызайнэр
- 11 сьнежня — Канстанцін Шышэя, змагар за беларускую незалежнасьць, антысавецкі дзяяч
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads