Іманоль Агірэчэ
гішпанскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іманоль Агірэчэ Аруці (па-басконску: Imanol Agirretxe Arruti; нар. 24 лютага 1987 году, Усурбіль, Гішпанія) — былы гішпанскі футбаліст басконскага паходжаньня, нападнік.
Remove ads
Кар’ера
Іманоль зьяўляецца выхаванцам моладзевай акадэміі «Рэал Сасьедаду». Агірэчэ ўпершыню зьявіўся ў складзе першай каманды клюбу ў сэзоне 2004—2005 гадох, калі выйшаў на поле ў матчы супраць «Малягі» на апошнія 15 хвілінаў гульні. У наступных трох сэзонах разам узятых, ён зьявіўся толькі ў дзевяці матчах лігі, а таксама шэсьць месяцаў правёў у арэндзе ў складзе «Кастэльёну», які гуляў у другім дывізіёне.
У сэзоне 2008—2009 гадоў калі «Рэал Сасьедад» ужо другі год запар выступаў у Сэгундзе, Агірэчэ пачаў рэгулярна праходзіць у першы склад клюбу, у асноўным за кошт сур’ёзнай траўмы Іньніга Дыяса дэ Сэрыё, і здолеў забіць 9 галоў у 28 гульнях, але баскам зноўку не ўдалося вярнуцца ў Ля Лігу.
19 студзеня 2013 году выйшаўшы на замену за апошнія шэсьць хвілінаў у матчы супраць «Барсэлёны», Агірэчэ забіў пераможны гол на апошняй хвіліне, такім чынам клюб атрымаў перамогу зь лікам 3:2, пасьля таго як прайграваў зь лікам 0:2, а каталёнскі клюб скончылі сваю сэрыю гульняў без паразаў[2].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads