Басконская мова

From Wikipedia, the free encyclopedia

Басконская мова
Remove ads

Баско́нская мо́ва (саманазва: euskara — эўскара) — мова баскаў, народу, які насяляе Краіну Баскаў — паўночна-заходнія прыатлянтычныя рэгіёны Гішпаніі і сумежныя паўднёва-заходнія раёны Францыі. Басконская мова, у адрозьненьне ад іншых моваў Эўропы, не належыць ні да індаэўрапейскіх, ні да якой-небудзь зь іншых вядомых моўных сем’яў, і зьяўляецца так званай ізаляванай мовай. Генэтычныя сувязі мовы не ўсталяваныя, аднак басконская ўключаецца некаторымі дасьледчыкамі ў склад так званых палеагішпанскіх моваў, а ў больш шырокім сэнсе — у неклясыфікаваную і, верагодна, разнастайную групу міжземнаморскіх моваў. Разам з гэтымі тэорыямі існуюць гіпотэзы вылучэньня г.зв. васконскае сям’і або ўключэньня басконскае мовы ў сына-каўкаскую макрасям’ю (у якую, апрача басконскай, уключаюць сына-тыбэцкія, паўночнакаўкаскія, енісейскія мовы, мовы на-дэнэ і мову бурушаскі). Тым ня менш, гэтыя меркаваньні высоўваюцца ды падтрымоўваюцца толькі невялікай часткай лінгвістаў і застаюцца неагульнапрызнанымі.

Хуткія факты Ужываецца ў, Рэгіён ...

Колькасьць носьбітаў паводле зьвестак на 2012 год налічвае прыкладна 720 тыс. чал.[3] Побач з гішпанскай мае афіцыйны статус у дзьвюх аўтаномных супольнасьцях Гішпаніі — Краіне Баскаў ды Навары.

Падзяляецца на пяць дыялектаў[4]:

  • біскайскі
  • дыялект Гіпускоа
  • верхненаварскі
  • ніжненаварскі
  • сульскі

Два апошнія дыялекты збольшага распаўсюджаныя на басконамоўных тэрыторыях Францыі.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads