Імока Канэльяна
італьянскі жаночы валейбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Імо́ка (па-італьянску: Imoco) — італьянскі жаночы валейбольны клюб зь места Канэльяна, якое месьціцца на Поўначы Італіі.
Гісторыя

Клюб быў заснаваны 15 сакавіка 2012 году, праз два месяцы пасьля банкруцтва клюб «Спэс», то бок іншай валейбольнай каманды з Канэльяна[1]. У красавіку 2012 году ён набыў ліцэнзію Сэрыі A1 у клюбу «Парма», што каманда атрымала права на ўдзел адразу ў найвышэйшай італьянскай лізе[2]. Клюб упершыню здабыў перамогу ў італьянскім першынстве ў сэзоне 2015—2016 гадоў. Ужо празь некалькі месяцаў дружына стала ўладальніцай Супэркубка Італіі[3]. 5 сакавіка 2017 году «Імока» ўпершыню здабыла Кубак Італіі, атрымаўшы перамогу ў фінале над клюбам «Нордмэканіка» з Модэны зь лікам 3:0[4]. У сьнежні 2019 году клюб выйграў клюбны чэмпіянат сьвету сярод жанчынаў.
У 2020 годзе канэльянкі яшчэ раз здабылі Кубак Італіі. Праз пандэмію каранавіруса Сэрыя А1 і Ліга чэмпіёнаў ЭКВ былі заўчасна адмененыя. «Імока» была аб’яўленая пераможцам рэгулярнага сэзону айчыннай лігі, але тытул чэмпіёнак краіны ў гэты сэзон не атрымаў аніхто. У Лізе чэмпіёнаў «Імока» і турэцкі «Вакыфбанк» дакрочылі да паўфіналу, здабываўшы перамогі ўва ўсіх матчах турніру, але на гэтым розыгрыш быў скончаны[5].
У сэзонах 2021—2022 і 2022—2023 гадоў каманда працягнула дамінаваньне ў італьянскім жаночым валейболе, здабыўшы перамогі ўва ўсіх нацыянальныя турнірах, як чэмпіянаце, гэтак у Кубку і Супэркубку краіны. Вынікі сэзону 2023—2024 году апынуліся такімі ж трыюмфальнымі, як і трыма гадамі раней. Каманда зноў выйграла ўсе 4 афіцыйныя турніры — чэмпіянат, Кубак і Супэркубак Італіі і Лігу чэмпіёнаў ЭКВ, пры гэтым у галоўным клюбным турніры Эўропе каманда ўнікнула паразаў у 11 згуляных матчах.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads