Італьянская мова
раманская мова From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Італья́нская мова — адна з раманскіх моваў індаэўрапейскай моўнай сям’і. Афіцыйная мова Італіі, Сан-Марына, Ватыкану (побач з лацінскай), Швайцарыі (побач зь нямецкай, францускай і рэтараманскай), а таксама некаторых прылеглых рэгіёнаў Славеніі і Харватыі, дзе ёсьць італьянскія мяншыні. Карыстаецца лацінскім пісьмом.
На італьянскай мове гаворыць каля 70 млн чалавек, большасьць якіх жыве ў Італіі. Літаратурная мова заснаваная галоўным чынам на тасканскіх дыялектах і ўяўляе сабой нешта паміж паўднёвымі дыялектамі і паўночнымі галісыйска-раманскімі.
Remove ads
Да прызнаных дыялектаў італьянскай мовы належаць тасканскі, п’емонцкі, сардынскі, абруцкі, апульскі, ляцыйскі, умбрыйскі, маркіджанскі, чыкалянска-рыятонска-акуальскі, маліскі і іншыя. Акрамя гэтага, можна казаць пра дыялект у дачыненьні да гаворкі кожнага гораду.
Гісторыя
Італьянская мова ўзьнікла ў працэсе паступовага разьвіцьця гутарковай (вульгарнай) лаціны. Першыя тэксты, якія былі названыя італьянскамоўнымі, адносяцца да 9 стагодзьдзя. Упершыню італьянская мова была фармалізаваная ў 14 стагодзьдзі ў працах Дантэ Аліг'еры, які зьмяшаў паўднёваітальянскія дыялекты з сваёй роднай тасканскай гаворкай.
Італьянскі альфабэт

A | a | /a/ |
B | bi | /б/ |
C | ci (/чы/) | /к/ ці /ч/ |
D | di | /д/ |
E | è,é | /э/ |
F | effe | /ф/ |
G | gi (/джы/) | /ґ/ ці /дж/ |
H | acca | не вымаўляецца |
I | i | /i/ ці /й/ |
J | i lunga | выкарыстоўваецца толькі ў запазычаньнях |
K | kappa | выкарыстоўваецца толькі ў запазычаньнях |
L | elle | /л/ |
M | emme | /м/ |
N | enne | /н/ |
O | ò,ó | /o/ |
P | pi | /п/ |
Q | qu | /к/ |
R | erre | /р/ |
S | esse | /с/ ці /з/ |
T | ti | /т/ |
U | u | /у/ |
V | vu (vi) | /в/ |
W | doppia vu | выкарыстоўваецца толькі ў запазычаньнях |
X | ics | /кс/ |
Y | ipsilon | выкарыстоўваецца толькі ў запазычаньнях |
Z | zeta | /ц/ ці /дз/ |
Глядзіце таксама
![]() |
Гэта — накід артыкула пра адну з моваў сьвету. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
![]() |
Вікіпэдыя мае вэрсію італьянскай мовай |
![]() |
У Вікікнігах можна знайсьці дадатковыя матэрыялы па тэме артыкула: |
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads