Імуналёгія
біямэдычная навука From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Імуналёгія — навука аб імунітэце жывых арганізмаў, якая вывучае біялягічныя мэханізмы самаабароны арганізму ад любога чужароднага рэчыва. Уважаецца за навуку аб будове і заканамернасьцях функцыянаваньня імуннай сыстэмы, яе захворваньнях і спосабах імунатэрапіі. У рамках імуналёгіі адбываецца догляд і дыягностыка імуннай сыстэмы як у здаровых людзей, гэтак і пры пэўных хваробах і парушэньнях функцыянаваньня імуннай сыстэмы, а таксама вывучаюцца фізычныя, хімічныя і фізыялягічныя характарыстыкі кампанэнтаў імуннай сыстэмы. Імуналёгія мае прыкладны характар у шматлікіх галінах мэдыцыны, асабліва ў трансплянтацыі органаў, анкалёгіі, рэўматалёгіі, вірусалёгіі, бактэрыялёгіі, паразыталёгіі, псыхіятрыі і дэрматалёгіі.
Тэрмін быў прапанаваны біёлягам Ільлём Мечнікавым[1], які рабіў дасьледаваньні ў галіне імуннай сыстэмы і быў уганараваны Нобэлеўскай прэміяй за сваю працу ў 1908 годзе разам з Паўлем Эрліхам. Ён уторкнуў невялікія калючкі ў лярвы марскіх зорак і заўважыў незвычайныя вузы, якія зьявіліся неўзабаве вакол калючак. Такім чынам ён стаў сьведкам актыўнай рэакцыі арганізма, які спрабаваў захаваць сваю цэласьць. Гэтую зьяву ён назвай фагацытозам, пры якім арганізм абараняе сябе ад іншароднага цела. Эрліх прывучыў мышэй да атрутных рыцыну і абрыну. Па кармленьні іх невялікімі, але ўсё большымі дозамі рыцыну ён пераканаўся, што мышы зрабіліся «рыцынаўстойлівымі». Эрліх інтэрпрэтаваў гэта як імунізацыю і заўважыў, што яна пачыналася ўжо празь некалькі дзён і доўжылася яшчэ некалькі месяцаў.
Важнымі лімфоіднымі органамі імуннай сыстэмы ёсьць вілаватая залоза[2], шпік і асноўныя лімфатычныя тканінкі, як то каса, мігдаліны, лімфатычныя судзіны, лімфатычныя вузлы, адэноіды і печань. Аднак многія кампанэнты імуннай сыстэмы маюць вузную прыроду і не павязаныя з пэўнымі органамі, а хутчэй убудаваныя або цыркулююць у розных тканінках, разьмешчаных ва ўсім целе.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads