Псыхіятрыя
мэдыцынская спэцыяльнасьць From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Псыхіятры́я — галіна клінічнай мэдыцыны, якая вывучае псыхічныя разладжаньні, займаецца іх лячэньнем, прафіляктыкай і аказаньнем дапамогі псыхічна хворым, а таксама ізаляцыяй асобаў з псыхічнымі разладжаньнямі з дэвіянтнымі паводзінамі, якія ўяўляюць патэнцыйную небясьпеку для сябе і навакольных.

Беларусь
За 2000 год псыхіятрычная служба Беларусі ўпершыню выявіла ў выніку зваротаў па дапамогу душэўныя разлады ў 57 177 (0,6%) жыхароў краіны, зь іх у 10 978 дзяцей і 3537 падлеткаў. На 1 студзеня 2001 году на ўліку ў псыхіятраў Беларусі стаяла 391 тыс. (4%) жыхароў краіны з душэўнымі разладамі і нарказалежнасьцю, у тым ліку алькагольнай. Псыхіятры складалі каля 1% агульнага ліку лекараў Беларусі[1].
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads