Інакенці Якаўкін
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Інакенці Іванавіч Якаўкін (па-расейску: Иннокентий Иванович Яковкин; 12 жніўня 1881, Іркуцк, Расея — 24 траўня 1949) — расейскі гісторык права, бібліятэказнавец, бібліёграф. Доктар гістарычных навук (1936 г.), прафэсар (1929 г.). У 1899—1901 гг. вучыўся ва ўнівэрсытэтах Брэслаўлю і Гайдэльбэргу, скончыў Пецярбурскі ўнівэрсытэт (1912 г.). У 1918 г. абараніў магістэрскую дысэртацыю «запазычаньні ва Ўлажэньне 1649 г. зь Літоўскага Статуту». З 1910 г. працаваў у Публічнай бібліятэцы ў Санкт-Пецярбургу, у 1922—1924 гг. загадчык Юрыдычнага аддзяленьня, у 1924—1929 гг. намесьнік дырэктара бібліятэкі. У 1929—1949 гг. дырэктар Бібліятэкі Акадэміі навук СССР. Выкладаў у Ленінградзкім унівэрсытэце (у 1944—1949 гг. загадчык катэдры гісторыі дзяржавы і права), Політэхнічным інстытуце, Інстытуце народнай гаспадаркі, 1-м і 2-м брыдычных інстытутах, Маскоўскім гісторыка-архіўным інстытуце, Ваенна-юрыдычнай акадэміі. У 1922—1923 гг. удзельнічаў у савецка-польскіх перагаворах. Працы па гісторыі права Старажытнай Грэцыі, Рыму, Расеі, гісторыі расейскай эканомікі, бібліятэказнаўстве, бібліяграфіі. Выдаў зборнік «Заканадаўчыя акты Вялікага княства Літоўскага XV—XVI стст.» (1936 г.).
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads