1918
год From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
1918 (MCMXVIII) — звычайны год Грыгарыянскага календара, які пачынаецца ў аўторак, і звычайны год юліянскага календара, які пачынаецца ў панядзелак; 1918-ы год нашай эры (н. э.) і ад Нараджэньня Хрыстовага (Н. Хр.); 918-ы год II тысячагодзьдзя, 18-ы год XX стагодзьдзя і 9-ы год 1910-га дзесяцігодзьдзя. У пачатку 1918 году грыгарыянскі каляндар апярэджваў на 13 дзён юліянскі каляндар, якім дзе-нідзе працягвалі карыстацца да 1923.
Remove ads
Падзеі
- 16 лютага — абвешчаная Летувіская Рэспубліка
- 21 лютага — прынятая Першая Ўстаўная грамата БНР
- 1 сакавіка — выйшаў у сьвет першы нумар газэты «Дзяньніца» — першай савецкай газэты на беларускай мове
- 25 сакавіка — абвешчаная Беларуская Народная Рэспубліка
- 2 ліпеня — гетман Скарападзкі ўвёў украінскае грамадзянства
- 26 верасьня — распачаўся Мёз-Аргонскі наступ, адна з апошніх апэрацый Першай сусьветнай вайны
- 13 кастрычніка — скончыўся Мёз-Аргонскі наступ
- 30 кастрычніка — падпісаная Марцінская дэклярацыя
- 12 лістапада — заснаваны Віцебскі гістарычны агульнадаступны музэй.
- 18 лістапада — абвешчаная незалежнасьць Латвійскае Рэспублікі
- 1 сьнежня — узьнікненьне Югаславіі
- 3 сьнежня — заснаваная «Заграбская біржа тавараў і каштоўнасьцяў»
- 27 сьнежня — пачатак Велікапольскага паўстаньня ў Познані
Remove ads
Нараджэньні
- 3 студзеня — Цімафей Кавалёў, савецкі грамадзянскі і вайсковы лётчык, маёр. Герой Савецкага Саюзу (1945)
- 26 студзеня — Філіп Хасэ Фармэр, амэрыканскі пісьменьнік-фантаст
- 26 студзеня — Нікалае Чаўшэску, прэзыдэнт Румыніі
- 20 траўня — Карусь Каганец, беларускі пісьменьнік, мастак, графік, скульптар і мовазнаўца
- 3 ліпеня — Рыгор Бярозкін, беларускі літаратуразнаўца
- 14 ліпеня — Інгмар Бэргман, швэдзкі кінарэжысэр
- 18 ліпеня — Нэльсан Мандэла, паўднёваафрыканскі палітык
- 27 верасьня — Канстанцін Герчык, 2-і начальнік касмадрому Байканур
- 11 сьнежня — Аляксандар Салжаніцын, расейскі пісьменьнік, нобэлеўскі ляўрэат
Remove ads
Сьмерці
- 24 красавіка — Еўна Азэф, расейскі рэвалюцыянэр-правакатар, падвойны агент
- 3 ліпеня — Мэхмэд V, султан Асманскай імпэрыі
- 9 лістапада — Гіём Апалінэр, францускі паэт
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads