Інвэстыцыйны фонд
спосаб супольнага ўкладаньня грошай дзеля атрыманьня прыбытку From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Інвэстыцыйны фонд (лац. investio + fundus — апранаю + аснова) — спосаб супольнага ўкладаньня грошай дзеля атрыманьня прыбытку. Віды: гандляваны на біржы, закрыты, прыватны, страхавы (закладны) і ўзаемны. Укладнікі перадаюць сродкі кіраўнічаму прадпрыемству фонду ў абмен на дзель у яго капітале. Кіраўнічае прадпрыемства ўкладае грошы ўкладнікаў у даходныя прадпрыемствы за ўзнагароджаньне. Вартасьць дзелі ў капітале фонду мяняецца адпаведна выніковасьці (даходнасьці) ўкладаньняў. Дзель у капітале фонду дазваляецца прадаваць[1].
Remove ads
Беларусь
16 красавіка 2004 г. А.Лукашэнка падпісаў Даручэньне № 09/124-413 аб ліквідацыі спэцыялізаваных інвэстыцыйных фондаў (СІФ) і вяртаньні імянных прыватызацыйных чэкаў «Маёмасьць» грамадзянам — былым акцыянэрам СІФаў[2].
Паводле Закону Рэспублікі Беларусь «Аб інвэстыцыйных фондах» 2017 году, у Беларусі вылучаліся 2 віды інвэстыцыйных фондаў:
- Акцыянэрны. Юрыдычная асоба са статусам адкрытага акцыянэрнага таварыства.
- Паявы. Спалучэньне маёмасьці пайнікаў, якое не зьяўляецца юрыдычнай асобай. Пай ёсьць імянной каштоўнай паперай, якая пацьвярджае права ўласьніка на дзель маёмасьці фонду.
- Адкрыты. Абавязаны выкупаць і прадаваць паі кожны працоўны дзень.
- Інтэрвальны. Адчыняецца для гандлю паямі ў вызначаны правіламі фонду час.
- Закрыты. Прадае паі пры ўтварэньні і выкупае дзелі пры сканчэньні ўкладаньня[1].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads