Грошы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Грошы
Remove ads

Гро́шы — спэцыфічныя тавары або рэчы, якія зьяўляюцца ўнівэрсальным эквівалентам кошту іншых тавараў і могуць выкарыстоўвацца для аплаты за іншыя рэчы або паслугі. Грошы, як правіла, прымаюцца ў якасьці аплаты за тавары й паслугі, а таксама пагашэньня запазычанасьці ў той ці іншай краіне або ў пэўным сацыяльна-эканамічным кантэксьце[1][2]. Асноўнымі функцыямі грошай зьяўляюцца сродак абарачэньня, мера каштоўнасьці, сродак накапленьня ці захаваньня кошту, а часам і як стандарт адтэрмінаванага плацяжу[3][4]. Любы прадмет або правераны запіс, які выконвае гэтыя функцыі можна разглядаць у якасьці грошай.

Thumb
Пяцьсот беларускіх рублёў.

Грошы гістарычна зьяўляюцца рынкавым фэномэнам праз стварэньне першапачаткова таварных грошай, але амаль усе сучасныя грашовыя сыстэмы заснаваныя на фіятных грошах[3]. Фіятныя грошы, як то чэкі або папяровыя банкноты, ня маюць асабістага кошту ў якасьці фізычнага тавару. Аднак, іхная каштоўнасьць паўстае праз абвяшчэньне ўрадам грашовай адзінкі ў якасьці законнага сродку плацяжу, гэта значыць, што такія грошы павінны быць прыняты ў якасьці формы аплаты ў межах пэўнай краіны, для ўсіх абавязкаў, як то грамадзкіх, гэтак і прыватных[5].

Грашовая маса краіны, складаецца з валюты, як то банкнотаў і манэт, і некалькіх тыпаў банкаўскіх грошай, як то разьліковы рахунак, ашчадны рахунак і іншыя віды банкаўскіх рахункаў. На банкаўскія грошы, якія насамарэч зьяўляюцца ўліковымі запісамі, на сёньня значна кампутарызаванымі, прыпадае вялікі адсотак ад усёй грашовай масы ў разьвітых краінах[6][7].

Remove ads

Функцыі

У 1875 годзе Ўільям Стэнлі Джэванз сфармуляваў чатыры асноўныя функцыі грошай у сваёй працы «Грошы й мэханізм абмену» (анг. Money and the Mechanism of Exchange). Да гэтых фунцыяй ставіліся наступныя мера каштоўнасьці, сродак абарачэньня, сродак платы й сродак накапленьня. Пазьней гэтае вызначэньне функцыяў сталася шырока папулярным і зьявілася ў падручніках па макраэканоміцы[8]. Большасьць сучасных падручнікаў цяпер утрымліваюць сьпіс толькі з трох функцыяй, як то мера каштоўнасьці, сродак абарачэньня й сродак накапленьня, не ўлічваючы функцыю сродку платы ці стандарту адтэрмінаванага плацяжу, аднак у іншых падручніках гэтая функцыя прысутнічае[9].

Існуе шмат спрэчак наконт спалучэньня функцыяў грошай, бо існуюць меркаваньні, што вызначэньне функцыяў патрабуе большага падзелу. Адзін з такіх аргумэнтаў датычыць ролі грошай як сродку абарачэньня, бо яна знаходзіцца ў канфлікце з роляй грошай як сродку накапленьня, бо накапленьне патрабуе захаваньне грашовай адзінкі й устрыманьне ад выдаткаў, у той час як роля ў якасьці сродку абарачэньня патрабуе цыркуляцыю грошай і іхны абмен на тавары й паслугі[4]. Іншыя меркаваньні датычаць ролі грошай у якасьці сродку накапленьня, бо захоўваньне грашыма пасутнасьці зьяўляецца толькі адтэрміноўкай абмену ці абарачэньня, то бок грошы зьяўляюцца сродкам абмену ці абарачэньня, які можа транспартавацца ў прасторы й часе. Тэрмін «фінансавы капітал» зьяўляецца больш агульным і ўсёабдымным тэрмінам для ўсіх ліквідных інструмэнтаў, незалежна ад таго, ці зьяўляюцца яны раўнамерна прызнанымі сродкамі.

Мера каштоўнасьці

Розныя тавары прыраўніваюцца й абменьваюцца паміж сабою на падставе цаны — каэфіцыента абмену, сродка параўнаньня кошту тавараў, выражанага ў колькасьці грошай. Грошы, такім чынам, выступаюць у якасьці стандартнай меры або агульнай дэнамінацыі гандлю. Такая «мера» або «стандарт» кошту зьяўляецца неабходнай умовай для распрацоўкі камэрцыйных пагадненьняў, якія ўключаюць у сябе й будучыя абавязкі.

Сродак абарачэньня

Грошы выкарыстоўваюцца ў якасьці пасярэдніка ў абарачэньні тавараў. Для гэтай функцыі важная ліквіднасьць грошай — лёгкасьць і хуткасьць, зь якою грошы могуць абменьвацца на любы іншы тавар. Грошы дазваляюць суб’екту прадаваць тавар у адным месцы й у адзін час, а купляць — у іншым месцы ў іншы час, такім чынам пераадольваючы часовыя й прасторавыя абмежаваньні пры абмене. Такім чынам, гэта дае яшчэ й магчымасьць пазьбегнуць неэфэктыўнай сыстэмы бартэру, у якой можа ўзьнікнуць праблема «несупадзеньня жаданьняў».

Сродак платы

Грошы ўжываюцца пры рэгістрацыі пазыкаў і іхным вяртаньні. Вартасьць пазыкі вымяраецца ў колькасьці грошай і не зьмяняецца ў выпадку зьмены цэнаў на іншыя тавары. Калі абавязкі выяўленыя ў грошах, рэальны кошт гэтых абавязкаў можа зьмяніцца з-за інфляцыі й дэфляцыі, а кошт дзяржаўных і міжнародных абавязкаў праз абясцэньваньне й дэвальвацыю.


Сродак накапленьня

Вылучаныя з абароту й ашчаджаныя, накопленыя грошы могуць захоўваць сваю пакупніцкую здольнасьць і такім чынам пераносіць яе з сучаснага ў будучыню. Аднак, трэба ўлічваць, што пакупніцкая здольнасьць можа зьмяншацца пад уплывам інфляцыі, то бок вялізны паказчык інфляцыі памяншае здольнасьць грошай выконваць фунцыю накапленьня.

Remove ads

Крыніцы

Глядзіце таксама

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads