Індыйскі нацыянальны каляндар
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Індыйскі нацыянальны каляндар (які часам называецца календаром Сака) — афіцыйны каляндар, які ўжываецца цывільным насельніцтвам Індыі. Нароўні з Грыгарыянскім календаром, ён выкарыстоўваецца афіцыйнымі індыйскімі СМІ, у таксама ўжываецца ў календарах і паведамленьнях, якія выдаюцца ўрадам Індыі.
Гэты каляндар часта двухсэнсоўна разумеецца пад выразам «Індыйскі каляндар», а панятак Эра Сака выкарыстоўваецца таксама ў іншых календарох.
Remove ads
Структура календара
У высакосныя гады Чаітра складаецца з 31 дня і пачынаецца 21 сакавіка. Усе месяцы першай паловы году складаюцца з 31 дня, каб улічваць больш павольны рух сонца вакол экліптыкі ў гэты час.
Назвы месяцаў утвораня ад старажытнаіндыйскіх месяцова-сонечных календароў, таму пэўныя існуюць варыяцыі ў напісаньні назваў, а таксама гэта можа зьбіваць з панталыку, да якога менавіта календара адносіцца пэўная дата.
Гады ў календары адлічваюцца ў эры Сака, нулявы год якой пачынаецца ў 78 годзе хрысьціянскай эры. Для вызначэньня, ці зьяўляецца год высакосным, трэба дадаць 78 да нумару году ў эры Сака — калі вынік зьяўляецца высакосным годам у Грэгарыянскім календары, то і год у эры Сака таксама будзе высакосным.
Remove ads
Адаптацыя
Каляндар быў прадстаўлены ў 1957 годзе Камітэтам рэфармаваньня календара і зьяўляўся часткай індыйскага эфэмэрыднага і навігацыйнага календара, які апроч гэтага таксама ўтрымліваў астранамічныя зьвесткі, такія як хранамэтраж і формулы для падрыхтоўкі індыйскіх рэлігійных календароў. Увесь каляндар уяўляў сабой спробу гарманізаваць практыку ўжываньня такіх календароў. Нягледзячы на гэтыя высілкі, мясцовыя варыянты календароў, заснаваныя на календары Сур’я Сыдганта ўсё яшчэ могуць выкарыстоўвацца.
Выкарыстаньне нацыянальнага індыйскага календара афіцыйна пачалося 1 Чаітра 1879 году эры Сака — альбо 22 сакавіка 1957 году. Аднак урад і афіцыйныя асобы ўхіляюцца ад сьвяткаваньня Новага году паводле гэтага календара на карысьць рэлігійнага календара[1].
Remove ads
Глядзіце таксама
- Індыйскія календары
- Эра Сака
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads