Інстытут тэхнічнай акустыкі

установа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Інстытут тэхнічнай акустыкі — установа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заснаваная ў верасьні 1975 году ў якасьці Віцебскага аддзяленьня Інстытуту фізыкі цьвёрдага цела і паўправаднікоў (ІФЦЦП).

Хуткія факты Абрэвіятура, Папярэднік ...

На 2018 год Інстытут уваходзіў у склад Аддзяленьня фізыка-тэхнічных навук НАН Беларусі. Пры ІТА працавалі асьпірантура і дактарантура з наборам на 3 спэцыяльнасьці: 1) фізыка кандэнсаванага стану, 2) тэхналёгіі і абсталяваньне мэханічнай і фізыка-тэхнічнай апрацоўкі, 3) апрацоўка мэталаў ціскам. Інстытут аказваў наступныя паслугі: 1) дасьледаваньне ўзьдзеяньня канцэнтраванага патоку энэргіі на кандэнсаванае асяродзьдзе і фізычны працэс, у тым ліку тэрмапругкага фазавага ператварэньня; 2) распрацоўку ўльтрагукавага і мэдычнага абсталяваньня; 3) аднаўленьне дэталяў газадынамічным напыленьнем, 4) электрафізычныя вымярэньні; 5) ўсталяваньне прыладаў аховы і пажарнай бясьпекі; 6) выпуск стаматалягічных вырабаў (дыскі і стопкі з каштоўных мэталаў, артадантычныя дугі), мэдычнага дроту з каштоўных мэталаў і нанясеньне ахоўна-дэкаратыўных пакрыцьцяў. У ІТА налічвалася:

  • 3 лябараторыі — 1) фізыкі мэталаў, 2) нелінейных матэрыялаў, 3) пэрспэктыўных матэрыялаў і тэхналёгіяў (сумесна зь Віцебскім дзяржаўным тэхналягічным унівэрсытэтам);
  • 3 аддзелы — 1) інавацыйнага рэгіянальнага разьвіцьця, 2) маркетынгу і міжнародных сувязяў, 3) электрафізычных вымярэньняў[1].
Remove ads

Мінуўшчына

25 верасьня 1975 году Прэзыдыюм Акадэміі навук БССР зацьвердзіў Пастанову № 140 аб заснаваньні Віцебскага аддзяленьня Інстытуту фізыкі цьвёрдага цела і паўправаднікоў (ІФЦЦП). У 1994 годзе Віцебскае аддзяленьне ІФЦЦП пераўтварылі ў Інстытут тэхнічнай акустыкі (ІТА). У 1995 годзе ў ІТА зьявілася асьпірантура. На 1998 год у Інстытуце дасьледавалі ўзьдзеяньне канцэнтраваных патокаў энэргіі (ультрагуку, лазэрнага выпрамяненьня і высокачастотнага поля) на кандэнсаванае асяродзьдзе. У ІТА распрацавалі тэорыю сынтэзу функцыянальна-градыентных і інтэлектуальных матэрыялаў у ультрагукавым полі (кампазыцыйныя матэрыялы з эфэктам памяці формы і псэўдапругкасьці, матэрыялы для мэдыцыны, радыётэхнікі і ядзернай энэргетыкі). Таксама сынтэзавалі пераўскітныя матэрыялы, што не вырабіць пры звычайнай цеплавой апрацоўцы. Дасьледавалі кінэтыку сьпяканьня парашкоў 3-кампанэнтных сыстэмаў пад узьдзеяньнем лазэрнага выпрамяненьня. Распрацавалі выбарачнае лазэрнае сьпяканьне для стварэньня вырабаў складанай прасторавай формы. Дасьледавалі фізычнае ўзаемадзеяньне патокаў атамаў, малекулаў і іёнаў з паверхняй цьвёрдых целаў для стварэньня іённа-плязьменным спосабам дэкаратыўна-ахоўных пакрыцьцяў з вугляроду, палімэраў і гідраскілфасфатаў мэталаў[2].

Кіраўнікі

  • Уладзімер Клубовіч (1975—2002)
  • Васіль Рубанік(ru) (з 2002 году)
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads