Вуглярод
хімічны элемэнт з атамным нумарам 6 From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вуглярод (вуглец, вуглятвор, вугаль[1] па-лацінску: Carboneum) C — хімічны элемэнт IV групы галоўнай падгрупы 2-га пэрыяду пэрыядычнай сыстэмы; атамны нумар 6, немэтал, атамная маса 12,01115. Тры ізатопы сустракаюцца ў прыродзе, 12С і 13С зьяўляюцца стабільнымі, тады як 14С ёсьць радыёнуклідам з пэрыядам паўраспаду каля 5730 гадоў[2]. Ізатоп 12C зьяўляецца эталонам для азначэньня атамнай адзінкі масы[3]. Вуглярод вядомы са старажытных часоў[4][2] у выглядзе алмаза ды графіта[5].
Вуглярод 15-ы элемэнт паводле распаўсюджанасьці ў зямной кары, і чацьвёрты — у Сусьвеце паводле масы пасьля вадароду, гелю і тлена. Вуглярод забясьпечвае ўнікальную разнастайнасьць арганічных злучэньняў, а таксама мае здольнасьць утвараць палімэры пры тэмпэратурах, якія часта фіксуюцца на Зямлі. Гэты элемэнт ёсьць агульным элемэнтам усіх вядомых формаў жыцьця (злучэньні вугляроду — асноўная састаўная частка тканак расьлінаў і жывёлаў). Вуглярод зьяўляецца другім самым распаўсюджаным элемэнтам у арганізьме чалавека паводле масы пасьля тлену, ён складае ад 18,5%[6] да 23%[2] масы чалавека. Валентнасьць вуглярода ў большасьці злучэньняў роўная 4.
Remove ads
Прыродныя крыніцы
Вуглярод — адзін з найбольш распаўсюджаных элемэнтаў у зямной кары, залягае ў выглядзе мінэралаў (графіт, алмаз) і гаручых выкапняў (вугаль). Каля траціны сусьветных запасаў глебавага вугляроду знаходзіцца ў тарфяніках[7]. У атмасфэры Зямлі знаходзіцца ў выглядзе дыяксыду вугляроду.
Прымяненьне
Вуглярод выкарыстоўваюць у вытворчасьці алмазных інструмэнтаў, электра-тэхнічных вырабаў, у гумавай, паліграфічнай, лякафарбавай прамысловасьці, мэталюргіі.
Алятропныя мадыфікацыі вугляроду
- аморфны вуглярод (анг. amorphous carbon);
- графіт;
- алмаз;
- фулерэн (анг. fullerene);
- анг. buckyball ці buckminsterfullerine
- вугляродная нанатрубка;
- графэн;
- вугляродная нанапочка (анг. carbon nanobude);
- вугляроднае нанавалакно (анг. carbon nanofibers);
- лансдэйліт (анг. lonsdaleite);
- шкляны вуглярод (анг. glassy carbon);
- вугляроднае нанашумавіньне (анг. carbon nanofoam);
- карбін (анг. carbyne).
Ізатопы
Штучна атрыманыя ізатопы вуглярода с атамнымі масамі ад 8 да 22.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads