Іром Чану Шарміла
індыйская грамадзкая дзяячка From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іро́м Чану Шарміла (гіндзі: इरोम चानू शर्मिला; нар. 14 сакавіка 1972 году[1]), таксама вядомая як «Жалезная лэдзі з Маніпуру» альбо «Мэнгубі» (бел. чэсная) — індыйская грамадзкая і палітычная дзяячка, паэтка. Вядомая сваёй галадоўкай, якая цягнулася з 2 лістапада 2000[2] да 9 жніўня 2016 року (16 гадоў). Прызнаная вязьнем сумленьня міжнароднай арганізацыяй «Міжнародная амністыя».
Remove ads
Жыцьцяпіс
Шарміла была малодшай зь дзевяці дзяцей у сям’і. Ейнай маці, Шакхі Дэві, было на той час 44 гады. Бацька, Іром Нанда Сынгх, працаваў клеркам у дэпартамэнце вэтэрынарыі і сканаў у 1989 року ад раку.
У штаце Маніпуры, дзе нарадзілася і жыла Шарміла, паўстаньні і забурэньні цягнуцца дзесяцігодзьдзямі; так, з 2005 па 2015 рок у сутычках загінулі 5500 чалавек[3]. Яшчэ ў 1958 року індыйскі ўрад прыняў закон, паводле якога ў Сямі сястрынскіх штатах(en) спэцслужбы атрымалі права абшукваць памяшканьні без прад’яўленьня ордэру, арыштоўваць людзей і прымяняць сьмяротную зброю пры «абгрунтаваным падазрэньні» ў дзеяньнях асобы супраць дзяржавы.
2 лістапада 2000 року ў вёсцы Малом у даліне Імпхалу (Маніпур) 10 грамадзянаў былі застрэленыя на аўтобусным прыпынку[4]. У інцыдэнце, названым «Маломскай разанінай»[5][6], меркавана ўдзельнічала ваенізаваная індыйская арганізацыя «Асамскія стралкі»[7][8]. Сярод забітых былі 62-гадовая жанчына і 18-гадовы Сынам Чандрамані, уладальнік Нацыянальнай узнагароды адвагі—1988.
28-гадовая Шарміла на знак пратэсту супраць гвалту ў Маломе 5 лістапада распачала галадоўку[4] з патрабаваньнем да індыйскага ўраду адклікаць Закон пра спэцыяльныя падразьдзяленьні[2][4][9]. Акрамя галадоўкі, яна паабяцала ня піць, не расчэсваць валасы і не глядзецца ў люстэрка да тае пары, пакуль ейнае патрабаваньне ня будзе выкананае[10].
Праз тры дні пасьля пачатку галадоўкі Іром Шарміла была арыштаваная паліцыя па абвінавачваньні ў «спробе зьдзяйсьненьня самагубства»[2], што было забаронена тагачасным індыйскім заканадаўствам, і зьмешчаная пад варту. Паколькі ейны стан хутка пагаршаўся, 21 лістапада было ўведзенае прымусовае кармленьне праз нос(en)[10][11].
Шармілу адпускалі і пасьля рэгулярна арыштоўвалі зноў з аднаўленьнем галадаваньня[9]. Да 2004 року яна стала «абразом грамадзкага супраціву»[7]. 6 кастрычніка 2006 пасьля чарговага арышту за спробу самагубства яна была зьмешчаная ва Ўсеіндыйскі інстытут мэдычных навук, адкуль зьвярнулася зь лістамі да прэм’ер-міністра, прэзыдэнта і міністра ўнутраных справаў[4]. У гэты час яна сустрэлася і займела падтрымку нобэлеўскай ляўрэаткі Шырын Эбадзі, якая паабяцала падняць пытаньне Шармілы на Радзе ААН па правох чалавека[4].
У 2011 дзеля асьвятленьня ейнае дзейнасьці была распачатая кампанія салідарнасьці «Ўратуйце Шармілу»[12].
9 жніўня 2016 року Іром Шарміла спыніла галадоўку і абвясьціла пра намер узяць удзел у выбарах у штаце Маніпуры.
Remove ads
Узнагароды
У 2007 Іром Шарміла атрымала прэмію Гўанджу(ko), якая надаецца «выбітнай асобе ці групе, актыўнай у разьвіцьці і абароне міру, дэмакратыі і правоў чалавека»[13].
У 2009 атрымала першую ўзнагароду фундацыі Маілама «за дасягненьні ў сваёй негвалтоўнай барацьбе ў Маніпуры»[14].
У 2010 атрымала ўзнагароду за жыцьцёвыя дасягненьні Азіяцкай камісіі правоў чалавека[15], Прэмію міру імя Рабіндраната Тагора Індыйскага інстытуту плянаваньня і кіраваньня[16] і Прэмію за мір і гармонію Адукацыйнага цэнтру подпісаў[17].
У 2013 «Міжнародная амністыя» прызнала Шармілу вязьнем сумленьня за тое, што «арыштоўвалася толькі за мірнае выражэньне ўласных перакананьняў»[18].
Remove ads
Кнігі
- «Водар міру» (2010)
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads