Ірына Бугрова

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ірына Бугрова (21 траўня 19546 снежня 2011, Менск, Беларусь) — беларуская паліталягіня, сацыяльная псыхалягіня, спэцыялістка ў дзейнасьці НДА, публіцыстка.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Ірына Бугрова ў 1986 г. у Маскве абараніла дысэртацыю на тэму «Мастацкая культура як фактар сацыялізацыі асобы ва ўмовах удасканаленьня сацыялізму»[1]. Кандыдатка філязофскіх навук (1986). Працавала дацэнткай катэдры паліталёгіі і сацыялёгіі Рэспубліканскага інстытуту вышэйшай школы Беларускага дзяржунівэрсытэту. Дырэктарка праекту Міжнароднага інстытуту палітычных дасьледаваньняў. З канца 90-ых гадоў 20 ст. да 2004 выкладала курс "Палітычная культура" у ЭГУ на франка-беларускім факультэце палітычных навук, Менск.

Разам зь Сяргеем Панькоўскім, Сьвятланай Навумавай і Аляксандрам Фядутам Ірына Бугрова стаяла ля вытокаў інфармацыйна-аналітычнага сайту "Наша думка" (http://nmnby.eu). Шмат супрацоўнічала з грамадзянскай супольнасьцю, была арганізатаркай шматлікіх сэмінараў і трэнінгаў, якія спрыялі станаўленьню грамадзянскай супольнасьці краіны[2].

Памерла 6 сьнежня 2011 году ад анкалягічнай хваробы[3].

Remove ads

Навуковая дзейнасьць

Цэнтральнай дасьледчай тэмай І. Бугровай стала пытаньне беларускай палітычнай культуры. Па-нямецку ў 1998 годзе Ірына Бугрова выдала працу «Politische Kultur in Belarus: Eine Rekonstruktion der Entwicklung vom Großfürstentum Litauen zum Lukaschenko-Regime» (Палітычная культура ў Беларусі: ад рэканструкцыя разьвіцьця Вялікага княства Літоўскага да рэжыму Лукашэнкі)[4]. І. Бугрова адной зь першых у беларускай палітычнай навуцы зьвярнула ўвагу на інстытуцыйныя традыцыі, а таксама каштоўнасьці і кодэксы паводзінаў беларусаў, якія перадаюцца пакаленьнямі і часта маюць цэнтральнае значэньне для працэсаў палітычнай трансфармацыі.

Акрамя пытаньня палітычнай культуры дасьледніцу цікавіла спэцыфіка дзейнасьці мясцовай грамадзянскай супольнасьці ва ўмовах недэмакратыі[5]. Шматлікія артыкулы, трэнінгі І. Бугрова прысьвяціла якраз гэтай тэме.

Remove ads

Бібліяграфія

  • Irina Bugrova and Svetlana Naumova: Parliamentary elections and foreign policy orientations of Belarus, Vector – Belarusian Journal of International Politics, 1/1, 1996, pp. 2–7.
  • Irina Bugrova, The Identity of Belarus: an Experience of the "Understanding" Political Science, Vector – Belarusian Journal of International Politics, no. 3, 1997, pp. 2-10.
  • Irina Bugrova, Politische Kultur in Belarus : Eine Rekonstruktion der Entwicklung vom Großfürstentum Litauen zum Lukaschenko-Regime, Untersuchungen des FKKS. Mannheim, 1998.
  • Iryna Buhrova and Bettina Lange. “Einheit Über Vielfalt? Regionen Im Zentralstaat.” Osteuropa, vol. 54, no. 2, 2004, pp. 39–56.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads