Ірына Ханунік-Рамбальская
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ірына Ханунік-Рамбальская (нарадзілася 8 лютага 1983 году) — беларуская акторка і вядоўца тэлепраектаў «Большой завтрак» і «Столичные подробности» на тэлеканале «СТВ».[1] Адна зь вядоўцаў навін «24 часа».
Remove ads
Біяграфія
Ірына Ханунік-Рамбальская скончыла школу з залатым мэдалём і атрымала адукацыю юрыста (чырвоны дыплём). Пасьля навучаньня прайшла юрыдычную практыку. Працавала фотамадэльлю.[2] Таксама паўтара году адвучылася на факультэце журналістыкі.[3]
На тэлеканале СТВ з 2006 году[1]. Напачатку езьдзіла на здымкі з карэспандэнтамі, затым стала самастойна здымаць рэпартажы, а праз паўгоду стала вядоўцай «Столичные подробности».
У 2011 годдзе Ірына Ханунік-Рамбальская заваявала тытул супермаделі на міжнародным конкурсе прыгажосьці «Місыс Сусьвет — 2011», які адбыўся ў Баўгарыі. У 2012 годзе яна стала пераможцай міжнароднага конкурса прыгажосьці Mrs. Multiverse International, фінал якога адбыўся 18 сакавіка ў Амстэрдаме (Нідэрлянды)[4].
Сям’я
- Маці — Ала Паўлаўна Назарава.
- Муж — армянін Джэймз Ханунік.
- Дачка — Ізабэла (нар. 31 сьнежня).[2]
Remove ads
Фільмаграфія
- «Разьбіты лёс» (па-расейску: Разбитая судьба), 2010 г.
- «Усё, што нам трэба» (па-расейску: Всё, что нам нужно), 2010 г.[5]
- «Каціна шчасьце» (па-расейску: Катино счастье)[3]
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads