Ісай Шур
нямецкі й ізраільскі матэматык беларускага паходжаньня From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ісай Шур (па-нямецку: Issai Schur; 10 студзеня 1875, Магілёў — 10 студзеня 1941, Тэль-Авіў) — нямецкі і ізраільскі матэматык, паходзіў зь беларускіх габрэяў.
Remove ads
Біяграфія
Яго бацькі Машэ Шур і Голда Ландаў. Вучыўся ў Бэрлінскім унівэрсытэце. Вучань Г. Фрабэніюса і Л. Фукса. Атрымаў доктарскую ступень у 1901, стаў выкладчыкам у 1903. Прафэсар Бэрлінскага ўнівэрсытэту (1910), пасьля пераезду ў Бон прафэсар Бонскага ўнівэрсытэту (1919). Замежны чалец-карэспандэнт Акадэміі навук СССР (1929).
Шур адхіліў прапановы пераехаць у ЗША і Вялікабрытанію (у 1934). Тым ня менш, як габрэй быў выгнаны з унівэрсытэту (1935) і выключаны з Прускай акадэміі навук (1938). Пераехаў у Палестыну ў 1939. Выкладаў ў Габрэйскім унівэрсытэце ў Ерусаліме.
Займаўся тэорыяй канечных груп і іх уяўленьнямі. Шырока вядомы як аўтар «лемы Шура», тэарэмы Шура.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads