Істрапалітанская акадэмія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Істрапаліта́нскі ўнівэрсытэ́т (па-лацінску: Universitas Istropolitana), які з XVI ст. памылкова называецца Істрапалітанская акадэмія (па-лацінску: Academia Istropolitana) — былая навучальная ўстанова, найстарэйшы ўнівэрсытэт, заснаваны на тэрыторыі Славаччыны і трэці па ліку ўнівэрсытэт, заснаваны ў Каралеўстве Вугоршчына.
Унівэрсытэт быў заснаваны ў 1465 годзе рымскім папам Паўлам II па замове караля Матвея Корвіна. З гэтага часу пачынаецца гісторыя вышэйшай адукацыі на тэрыторыі сучаснай Славаччыны. На тыя часы гэта быў адзіны ўнівэрсытэт на тэрыторыі Каралеўства Вугоршчына, але, з гістарычнага пункту гледзішча, ня першы. Шмат знакамітых выкладчыкаў з Аўстрыі, Італіі і іншых краінаў выкладалі ў вышэйшай школе. Унівэрсытэт прыпыніў сваё існаваньне пасьля сьмерці Матвея Корвіна ў 1490 годзе. Рэнэсансавы будынак былога ўнівэрсытэту дагэтуль стаіць у Браціславе, месьцячы тэатральны факультэт унівэрсытэту музычных мастацтваў.
Назва «Istropolis» (прым. Istropolitana) — грэцкая назва Браціславы, што азначае «горад на Дунаі» (Ister = Дунай; Polis = горад).
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
- Academia Istropolitana — Bratislava-City.sk
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads