Лацінская мова

індаэўрапейская мова From Wikipedia, the free encyclopedia

Лацінская мова
Remove ads

Лаці́нская мо́ва, лаці́на (саманазва: lingua Latina) — мёртвая мова лаціна-фаліскай групы італійскай галіны індаэўрапейскай сям’і моваў, якая ў часы свайго росквіту, спрычыненага ранейшай да гэтага раманізацыяй Заходняй Эўропы, учыніла вялікі ўплыў на многія мовы сьвету.

Хуткія факты Ужываецца ў, Рэгіён ...
Remove ads

Афіцыйная мова Ватыкану, Мальтыйскага ордэну і часткова каталіцкай царквы. Выкарыстоўваецца ў біялёгіі і мэдыцыне. Альфабэт — лацінскі. Паводле граматычнага ладу — флектыўная.

На лаціне размаўляла племя лацінаў у вобласьці Ляцыюм (Latium), у заходняй частцы сярэдняй Італіі. Першыя старажытныя пісьмовыя помнікі датуюцца 6-м стагодзьдзем да нашай эры. Напрыканцы ІІ ст. да н. э. стала дзяржаўнай мовай Рымскай рэспублікі (пазьней аднайменнай імпэрыі), у тым ліку заваяваных тэрыторыяў — Брытаніі, Дакіі, дзе як дзяржаўная мова ўплывала на тамтэйшыя мясцовыя мовы (кельцкія, ібэрыйскія, германскія і г. д.). У выніку на пэрыфэрыі Рымскай імпэрыі фармаваліся дыялекты лацінскай мовы (вульгарная лаціна), якія ў некаторых рэгіёнах выцесьнілі папярэднія карэнныя мовы (напрыклад, у Галіі і Дакіі) і разьвіліся ў новыя мовы на аснове лацінскай. Гэтыя мовы аб’ядноўвае агульнае паходжаньне ад лаціны, яны аб’ядноўваюцца як мовы раманскай групы. Найбольш прадстаўнічымі раманскімі мовамі зьяўляюцца гішпанская, француская, партугальская, італьянская ды румынская мовы.

У Сярэднявеччы лаціна сталася ў Эўропе міжнароднай мовай навукі, адукацыі, філязофіі й дыпляматыі. На ёй пісалі Ісак Ньютан, Томас Мор, Мікалай Капэрнік, Мікола Гусоўскі. Яе добра ведалі Францішак Скарына і Сымон Будны. У часы Адраджэньня беларуская моладзь Вялікага Княства Літоўскага вучылася ва ўнівэрсытэтах Заходняй Эўропы, вывучаючы ў іх лацінскую мову.

Пра ўплыў лацінскай мовы на беларускую сьведчаць шматлікія запазычаныя словы: адукацыя, аркуш, водар, гонар, літара, мэта, статут і г. д.

Па сёньняшні дзень лацінская мова выкарыстоўваецца для абазначэньня дыягназаў, лекаў у мэдычнай дакумэнтацыі, для абазначэньня біялягічных відаў. Лацінскія афарызмы часам выкарыстоўваюцца ў кніжнай мове.

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading content...

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads