Ўолтэр Мэй

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ўолтэр Мэй
Remove ads

Ўо́лтэр Мэй (Walter May; 1912, Брайтан[1], Ангельшчына[2] — 2006, Масква, Расея[3]) — ангельскі паэт, перакладчык на ангельскую мову паэзіі і эпасу народаў СССР.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Імя пры нараджэньні ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

На працягу свайго жыцьця зьмяніў шмат прафэсіяў. На судабудаўнічым заводзе ў Шатляндыі працаваў дызайнэрам матораў мінаносцаў. Быў настаўнікам у школе. Добра майстраваў. Быў сябрам Камуністычнай партыі Вялікабрытаніі[3]. У канцы 1960-х гадоў пераехаў жыць у Савецкі Саюз, дзе пазнаёміўся са сваёй другой жонкай — паэтэсай Людмілай Серастанавай[4]. У Маскве працаваў рэдактарам-стылістам штотыднёвіка «Moscow News».[1]

Remove ads

Літаратурная творчасьць

Вершы пачаў друкаваць у 1950-я гады. Упершыню наведаў Беларусь у 1967 годзе.[5] Першыя пераклады зь беларускае мовы апублікаваў у 1968 годзе. Тады ж распачаў працу над перакладам на ангельскую мову анталёгіі сучаснае беларускае паэзіі «Цудоўны край Беларусі», у якую ўвайшлі творы 59 беларускіх паэтаў.[1]

Ўолтэр Мэй і Янка Купала

Неаднакротна быў у Менску і Вязынцы.[5]

«Над ціхай Вязынкай-ракой,
нібы дыханьне краю чуўшы зблізку,
я скалыхнуў удзячнаю рукой
далёкі пілігрым яго калыску».

Ўолтэр Мэй
(зь вершаванага запісу
ў кнізе наведвальнікаў
музэю Купалы ў Вязынцы
ў перакладзе Я. Семяжона)[6]

Пераклаў 90 вершаў Янкі Купалы, сярод якіх «Мужык», «А хто там ідзе?», «Я не для вас…», «Адцьвітаньне», «За ўсё…», «Беларускім партызанам», «Я мужык-беларус», «Явар і каліна», «Мая навука», «Хлопчык і лётчык».[5]

Прафэсійныя адзнакі і ўзнагароды

Выбраная бібліяграфія

  • Цудоўны край Беларусі. Анталогія сучаснай беларускай паэзіі (1976, пераклад на ангельскую)
  • Я. Купала. Вершы (1982, пераклад на ангельскую)
  • Я. Купала. Песня сонцу (1982, пераклад на ангельскую)
  • Я. Колас. На прасторах жыцця (1982, пераклад на ангельскую)
  • Позняе жніво (1982, пераклад з ангельскай на беларускую Р. Барадуліна, А. Вярцінскага, Н. Гілевіча, Г. Тумаса і інш.)[1]
  • Бесконечная нить (лирика) (1996)[7]
  • Кто были древние бритты? (2001, гістарычныя, геаграфічныя, этнаграфічныя і літаратурныя дасьледваньні)[8]
  • Л. Серостанова. Лирическая исповедь (2002, пераклад на ангельскую)
  • Нартский эпос (2011, пераклад з асэтынскае мовы)
  • Меридиан Любви (2013, паэтычная білінгва на расейскай і ангельскай мовах, разам з Л. Серастанавай)[9]
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads