Чынгіз Айтматаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Чынгіз Айтматаў
Remove ads

Чынгі́з Тарэку́лавіч Айтма́таў (па-кыргыску: Чыңгыз Төрөкул уулу Айтматов; 12 сьнежня 1928, с. Шэкер, Талаская вобласьць, СССР — 10 чэрвеня 2008, Нюрнбэрг, Нямеччына) — выдатны расейскі й кыргыскі пісьменьнік-празаік, гуманіст, савецкі палітычны ды культурны дзеяч, прадстаўнік генэрацыі «шасьцідзясятнікаў».

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Імя пры нараджэньні ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1928 годзе ў сяле Шэкер, цяпер Таласкай вобласьці Кыргыстану. Яго бацька Тарэкул Айтматаў быў бачным дзяржаўным дзеячам Кіргіскай ССР, але ў 1937 годзе быў арыштаваны, а ў 1938 расстраляны. Маці, Нагіма Хазіеўна, татарка па нацыянальнасьці, была акторкай у мясцовым тэатры.

Скончыўшы восем клясаў, паступіў у Джамбульскі заатэхнікум, які скончыў з адменнасьцю. У 1948 Айтматаў паступіў у сельскагаспадарчы інстытут ў Бішкеку, які скончыў у 1953. У 1952 пачаў публікаваць у пэрыядычным друку аповяды на кіргіскай мове. Па канчатку інстытута на працягу трох гадоў працаваў у НДІ жывёлагадоўлі, адначасова працягваючы пісаць і друкаваць аповяды. У 1956 паступіў на Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве (скончыў у 1958). У год канчатка курсаў у часопісе «Кастрычнік» быў апублікаваны яго аповяд «Асобай да асобы» (пераклад з кіргіскай). У тым жа годзе былі апублікаваныя яго аповяды ў часопісе «Новы мір», а таксама выйшла ў сьвет аповесьць «Джаміля», якая прынесла Айтматаву сусьветную вядомасьць; талент Айтматава прызнавалі нават яго крытыкі.

У 1990—1994 працаваў амбасадарам СССР і Расеі у краінах Бэнілюкса. Да сакавіка 2008 году быў амбасадарам Кыргыстану ў Францыі, Бэльгіі, Люксэмбургу і Нідэрляндах.

У 2006 г. удзельнічаў у выпуску кнігі «Аўтограф стагодзьдзя».

Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР, чалец ЦК Кампартыі Кіргізіі, чалец сакратарыята Саюза пісьменьнікаў і Саюза кінэматаграфістаў, адзін з кіраўнікоў Савецкага камітэта салідарнасьці з краінамі Азіі і Афрыкі, галоўны рэдактар часопіса «Замежная літаратура», ініцыятар міжнароднага інтэлектуальнага руху «Ісыккульскі форум».

Памёр 10 чэрвеня 2008 году ў лякарні нямецкага горада Нюрнбэрг у клініцы, дзе знаходзіўся на лячэньні[4].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads