Ўэстан Макені

амэрыканскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Ўэстан Макені
Remove ads

Ўэ́стан Маќені (па-ангельску: Weston McKennie; нар. 28 жніўня 1998 году) — амэрыканскі футбаліст, паўабаронца італьянскага клюбу «Ювэнтус» і нацыянальнай зборнай ЗША. Макені ёсьць сапраўдным унівэрсальным гульцом, бо здольны згуляць у некалькіх пазыцыях у паўабароне, а таксама можна выкарыстоўвацца ў якасьці абарончага паўабаронцы. Футбаліст, прайшоўшы моладзевую акадэмію нямецкага «Шальке-04», далучыўся да асноўнай каманды клюбу ў траўні 2017 году[2]. Ужо ў сэзоне 2017—2018 гадоў паўабаронца сапраўды зарэкамендаваў сябе. Пасьля трох сэзонаў Макені перабраўся да табару чэмпіёна Італіі «Ювэнтуса» спачатку на правох арэнды. У сакавіку 2021 году турынскі клюб склаў з футбалістам ужо сталую дамову на працу. Трансфэр каштаваў італьянцам каля 18,5 млн эўра.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...

Макені абараняў колеры ЗША на міжнародным узроўні як на моладзевым, гэтак і на старэйшым узроўнях. Дэбют у нацыянальнай зборнай ЗША адбыўся ў 2017 годзе. Разам з нацыяналкай паўабаронца здабыў Залаты кубак КОНКАКАФ 2019 году.

Remove ads

Дасягненьні

«Ювэнтус»:

ЗША:

  • Уладальнік Залатога кубка КОНКАКАФ: 2019

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads