Ювэнтус Турын

італьянскі футбольны клюб з Турына From Wikipedia, the free encyclopedia

Ювэнтус Турын
Remove ads

«Ювэ́нтус» (таксама: «Ювэ», ад лац. iuventus — «юнацтва») — італьянскі футбольны клюб з Турыну. Зьяўляецца самым тытуляваным клюбам Італіі па колькасьці чэмпіёнстваў ва ўнутраным першынстве і перамогаў у Кубку Італіі. Клюб быў заснаваны ў 1897 годзе групоўкай маладых турынскіх студэнтаў[4], сярод іх, быў і першы прэзыдэнт клюбу, Эўджэніё Канфары, і ягоны брат Энрыка, аўтар гістарычнай памяці[5]. Клюб належыць сям’і бізнэсоўцаў Аньельлі з 1923 году, што зьяўляецца найстарэйшым спартовым партнэрствам у Італіі, у выніку чаго «Ювэнтус» стаў першым прафэсійным клюбам у краіне[6]. З часам клюб стаў сымбалем нацыянальнай культуры[7][8], у сувязі зь іхнымі посьпехамі, некаторыя зь якіх зрабілі значны ўплыў у італьянскім грамадзтве, асабліва ў 1930-я гады й у першыя пасьляваенныя дзесяцігодзьдзі, ідэалягічнай палітыцы й сацыяльна-эканамічнаму паходжаньню тых, хто спачувае клюбу. Колькасьць заўзятараў клюбу зьяўляецца ня толькі самай вялікай у Італіі, але і адной з найбуйнейшых у сьвеце. Падтрымка «Ювэнтусу» шырока распаўсюджана па ўсёй краіне й за мяжой, у асноўным у краінах са значнай прысутнасьцю італьянскіх імігрантаў[9].

Хуткія факты Поўная назва, Заснаваны ...

«Ювэнтус» гістарычна зьяўляецца самым пасьпяховым клюбам у італьянскім футболе й адным з самых тытуляваных у сьвеце[10]. «Ювэнтус», больш, чым любы іншы італьянскі клюб, мае рэкордныя 36 нацыянальных чэмпіёнскіх тытулаў, рэкордныя 15 перамогаў у розыгрышах італьянскага кубку й 9 перамогаў у нацыянальным Супэркубку, а таксама адзінаццаць перамогаў у міжнародных спаборніцтвах. У адпаведнасьці з рэйтынгам апублікаваным у 2009 годзе Міжнароднай фэдэрацыяй футбольнай гісторыі й статыстыкі, арганізацыі, што падначалена ФІФА, клюб, паводле вынікаў выступаў у міжнародных спаборніцтвах, быў прызнаны найлепшым клюбам Італіі й другім клюбам Эўропы XX стагодзьдзя[11].

Remove ads

Гісторыя

«Ювэнтус» быў заснаваны як «спартовы клюб Ювэнтус» у канцы 1897 году навучэнцамі ліцэю імя Масыма д’Адзэльлё ў Турыне, але быў перайменаваны ў «футбольны клюб Ювэнтус» праз два гады[12]. Клюб далучыўся да розыгрышаў італьянскага футбольнага першынства ў 1900 годзе. У 1904 годзе бізнэсовец Марка Аймонэ-Марсан фінансава падтрымаў клюб, а таксама даў магчымасьць клюбу зьехаць з трэніравальнай пляцоўкі П’яцца д’Армі на больш зручны вэлядром імя Ўмбэрта I. У гэты пэрыяд каманда мела ружовы і чорны камплект формы. У 1905 годзе «Ювэнтус» атрымаў перамогу ў чэмпіянаце італьянскай лігі, гуляючы менавіта на вэлядроме імя Ўмбэрта I. Да гэтага ж часу адносіцца зьмена клюбных колераў на чорны і белы, якія былі дараваныя ангельскім клюбам «Нотс Каўнці».

У 1923 годзе кантроль над клюбам атрымаў уласьнік заводу Fiat Эдаарда Аньельлі. Ён жа пабудаваў новы клюбны стадыён. Гэта дапамагло клюбу ў атрыманьні другога чэмпіёнства ў сэзоне 1925—1926 гадоў, калі «Ювэнтус» аказаўся мацней за клюб «Альба Рома» з агульным лікам 12:1. Гэты сзон стаў выдатным для турынскага нападніка Антоніё Вояка[13]. Клюб зарэкамэндаваў сябе як асноўная рухаючая сіла ў італьянскім футболе ў 1930-х гадах, стаўшы першым прафэсійным клюбам краіны, што прывяло да пяці пасьлядоўных перамогаў у італьянскім чэмпіянаце. Клюб утварыў ядро зборнай Італіі падчас эры Віторыё Поцца, у тым ліку на сусьветнае першынство 1934 году, калі зборная Італіі стала наймацнейшай у сьвеце[14]. На той час за клюб гулялі такія футбалісты, як Раймунда Орсі, Люіджы Бэрталіні, Джаваньні Фэрары і Люіс Монці.

Ад 2014 да 2019 году трэнэрам каманды быў Масыміліяна Алегры. Абаронца «Ювэнтусу» ў 2011—2019 гадах Андрэа Барцальі пасьля сканчэньня кар’еры гульца стаў трэнэрам па разьвіцьці тэхнікі ў клюбе.

Remove ads

Дасягненьні

Remove ads

Склад

Актуальны на 14 лютага 2025 году
Больш інфармацыі №, Пазыцыя ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads