Ўільям Гульд
ангельскі ляндшафтны архітэктар From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ўільям Гульд альбо Гулд (па-ангельску: William Gould; 1732, Ормскірк, графства Ланкашыр, Ангельшчына — 1812, Ормскірк, графства Ланкашыр, Ангельшчына) — ляндшафтны архітэктар, майстар-практык і мастак-праектавальнік, садовы майстар апошняй чвэрці XVIII стагодзьдзя.
«Будынак садоўніка» (будынак Ў. Гульда)
У розных выданьнях фігуруюць дзьве даты нараджэньня: 1732 і 1735. Такія ж разыходжаньні адносна даты сьмерці майстра: 1812 і 1816. У брытанскай «Энцыкляпэдыі садоўніцтва» 1822 г. Ўільям Гульд пададзены як «пацёмкінскі садоўнік» (Potemkin’s Gardener)[2].
Remove ads
Біяграфія
Ўільям Гульд прыехаў у Расею ў 1776 годзе і хутка паступіў на службу да Рыгора Пацёмкіна. У наступныя гады выконваў яго замовы.
Летам 1789 году Гульд аб’ехаў маёнткі Пацёмкіна ў Магілёўскай губэрні і спраектаваў парк у Дуброўне[3]. Восеньню таго ж году ён працаваў у Екацярынаславе (сучаснае Дняпро) ва Ўкраіне. Як сьцьвярджаў гісторык А. А. Скалькоўскі, Пацёмкін вывез у Екацярынаслаў са свайго маёнтку ў Дуброўне, на барках па Дняпры, аранжарэю з 29 садоўнікамі[4].
Пасьля сьмерці Пацёмкіна ў 1791 і Екацярыны II у 1796 г. заставаўся на службе садоўнікам створанага ім Таўрычаскага саду ў Санкт-Пецярбурзе. У 1799 г. Ўільям Гульд выехаў на бацькаўшчыну, але ў 1801 року вярнуўся і прасіў імпэратара Аляксандра I зноў прызначыць яго садоўнікам Таўрычаскага саду[5].
У 1804 г. Гульд зьвярнуўся да Аляксандра I з новай просьбай — надаць яму ва ўласнасьць «вольнае месца насупраць Таўрычаскага палаца» на вуліцы, што ідзе да Смольнага манастыра[6]. Там збудавалі «Будынак садовага майстра», які зьбярогся да нашага часу і застаецца выдатнай памяткай дзейнасьці Ўільяма Гульда ў Санкт-Пецярбурзе.
У 1806 г. ён канчаткова вярнуўся ў Ангельшчыну, дзе й памёр у 1812 (1816) г. на радзіме ў м. Ормскірк.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads