Дуброўна
горад у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дубро́ўна — места ў Беларусі, на рацэ Дняпры пры ўтоку ў яго Задубровенкі і Сьвінкі. Адміністрацыйны цэнтар Дубровенскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 7079 чалавек[1]. Знаходзіцца за 107 км на паўднёвы ўсход ад Віцебску, за 8 км ад чыгуначнай станцыі Асінаўка (лінія Ворша — Смаленск). Аўтамабільныя дарогі злучаюць места з Воршай, Горкамі, Асінторфам.
Дуброўна — даўняе мястэчка гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны), колішняя сталіца графства, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага[2]. Да нашага часу тут захаваліся барокавы кляштар бэрнардынаў і клясыцыстычная царква Сьвятой Тройцы, помнікі архітэктуры пачатку XIX ст. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся касьцёл пры кляштары бэрнардынаў і палац Любамірскіх, помнікі архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў, зруйнаваныя савецкімі ўладамі.
Remove ads
Назва

У аснове тапоніму Дуброўна паняцьце, якое пазначае тып лесу — дубовы лес, дуброва[3].

Варыянт лацінскага напісаньня назвы места на мапах 1595[4], 1619, 1621, 1630[5], 1661[6] і 1700[7] гадоў — Dubrouna.
Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае
Датаваньне першага пісьмовага ўпаміну пра Дуброўна няпэўнае. Пад 1392 або 1393 годам у Мэтрыцы Вялікага Княства Літоўскага ўпамінаецца «зямля пустая Дубровенская», якую князь Дзьмітры Сямёнавіч запісаў княгіні Соф’і і яе дзецям. Аднак сучасныя дасьледнікі мяркуюць, што ў дакумэнце ідзе гаворка пра іншае «Дуброўна» або адбылося няслушнае датаваньне падзеі[8]. У канцы XV ст. неаднаразова ўпамінаецца воласьць «Дубровенскі шлях». Расейскі гісторык М. Любаўскі лічыў, што цэнтрам гэтай воласьці была вёска Дубровенка (цяпер не існуе) на захадзе Смаленшчыны, аднак цалкам магчыма, што воласьць сьпярша мела сваім цэнтрам Дуброўна, ад якога і атрымала назву[8]. Пагатоў, да гэтага часу тут ужо збудавалі замак.
Першы дакладны пісьмовы ўпамін пра Дуброўна як «горад» у значэньні ўмацаванага паселішча[8] датуецца 1514 годам. З пачатку XVІ ст. яно стала цэнтрам воласьці на мяжы Віцебскага і Смаленскага ваяводзтваў[9]. Пазьней тут утварылася Дубровенскае графства. У розныя часы маёнтак знаходзіўся ў валоданьні вялікіх князёў, Глябовічаў, Сапегаў, Любамірскіх ды іншых. У 1535, 1536 і 1564 гадох Дуброўна пацярпела ад набегаў маскоўскіх захопнікаў. У 1630 годзе Мікалай Глябовіч заснаваў у мястэчку касьцёл і кляштар бэрнардынаў.
Захаваліся сьведчаньні азначэньня жыхароў Дуброўна і ваколіцаў ліцьвінамі: «…привез из Дубровны дубровленин литвин Максимка Хохлик…» (1609 год)[10], «Кондратьев Левка… литвин… Дубровского повета» (1635 год)[11], «…[Федька Оксенов] в роспросе сказался: родом литвин[a], белорусец, Дубровенского повету» (1645 год)[14].
У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) па працяглай аблозе ў чэрвені — кастрычніку 1654 году Дуброўна занялі маскоўскія войскі, якія спалілі замак і вывезьлі мясцовых жыхароў у Смаленск[8]. У 1664 годзе напярэдадні адступленьня маскоўскія акупанты зноў вывезьлі зь мястэчка і ваколіцаў вялікую колькасьць мяшчанаў і сялянаў з жонкамі і дзецьмі.
За часамі Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721) у 1708 годзе загоны казакаў і калмыкаў на чале з расейскім капітанам Салаўёвым спалілі Дуброўна. У 1732 годзе Юры Станіслаў Сапега атрымаў дазвол на правядзеньне ў мястэчку кірмашу на дзень Сьвятога Ільлі. У 1750 годзе тут заснавалі суконную мануфактуру.
- Старая графіка Дуброўна
- Панарама. М. Іваноў, 1784 г.
- Дняпро. М. Іваноў, 1784 г.
- Замак. М. Іваноў, 1784 г.
- Аршанская вуліца. Б. Лявэрнь, 1840 г.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Дуброўна апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, цэнтар павету ў Аршанскай правінцыі;[15] з 1777 году ў Аршанскім павеце Магілёўскага намесьніцтва, пазьней губэрні. На 1780 год у мястэчку дзеялі чатыры царквы і адзін касьцёл, працавала паштовая станцыя, штогод праводзілася 3 кірмашы[16]. У 1783 годзе ў Дуброўне пачала працаваць гадзіньнікавая фабрыка, першая ў Расейскай імпэрыі. У 1785 годзе пры кляштары піяраў (адкрыўся замест бэрнардынскага ў 1774 годзе) пачаў дзеяць калегіюм. У 1788 годзе Іван Староў на заказ Рыгора Пацёмкіна распрацаваў праекты: сядзібнага будынку, гасьцінага двара, перабудовы царквы[17]. Улетку 1789 году садовы майстар-практык і мастак-праектоўнік апошняй чвэрці XVIII стагодзьдзя, Ўільям Гульд аб’ехаў маёнткі Пацёмкіна ў Магілёўскай губерні і склаў праект парку ў Дуброўне[17]. У 1809 годзе Ф. К. Любамірскі збудаваў тут новы касьцёл.
На 1860 год у Дуброўне быў 1001 дом (зь іх мураваных — 3), дзеяла 6 цэркваў (зь іх 3 мураваныя), мураваныя касьцёл і каталіцкая капліца, драўляная сынагога і 13 юдэйскіх малітоўных школаў. На паштовай станцыі прыймалася і выдавалася розная карэспандэнцыя. Існавала вольная аптэка. У мястэчку знаходзілася кватэра прыстава 2-га стану і конны этап. 3 навучальных установаў дзеялі скарбовая жыдоўская вучэльня 1-га разраду і расейская сельская вучэльня пры Мікольскай царкве. Працавалі 3 прамысловыя прадпрыемствы, 4 талесныя фабрыкі, 4 піваварні, 2 вадзяныя млыны. Кірмашы праводзіліся ў нядзелю, сераду і пятніцу. Цераз раку Дняпро хадзіў паром. На 1861 год Дуброўна была цэнтрам воласьці Горацкага павету Магілёўскай губэрні, уласнасьць Любамірскіх. У 1870 годзе ў мястэчку пачала працаваць кумыса-лекавальная ўстанова. На 1909 год у Дуброўне было 869 жылых дамоў, зь якіх 10 мураваных, працавалі 5 млыноў. У пачатку XX ст. у мястэчку пачала працаваць ткацкая фабрыка.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Дуброўна абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Дуброўна вярнулі БССР, дзе яно стала цэнтрам раёну (у 1962—1965 гадох уваходзіла ў склад Аршанскага раёну). У 1925 годзе Дуброўна атрымала статус места. У Другую сусьветную вайну з 16 ліпеня 1941 да 26 чэрвеня 1944 году места знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
28 лютага 2011 году афіцыйна зацьвердзілі сьцяг места[18].
- Места на старых здымках
- Панарама, да 1918 г.
- Палац Любамірскіх, да 1941 г.
- Парк Ліпкі, да 1918 г.
- Вуліца Аршанская. Кляштар, да 1941 г.
- Маставая вуліца, 1930 г.
- Высокая сынагога, 1905 г.
- Жыдоўская школа, да 1941 г.
- Царква, 1941—44 гг.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія

- XIX стагодзьдзе: 1846 год — 3441 чал.[19]; 1860 год — 6884 чал., зь іх 2623 праваслаўныя, 74 каталікі, 1 пратэстант, 4183 юдэі[20]; 1897 год — 7974 чал.[19]; 1900 год — 5070 чал., зь іх 2567 праваслаўных, 162 каталікі, 5 пратэстантаў, 2336 юдэяў[21]
- XX стагодзьдзе: 1909 год — 9469 чал.[19]; 1917 год — 5294 чал.; 1926 год — 7920 чал.; 1939 год — 9,9 тыс. чал.[19]; 1959 год — 4,9 тыс. чал.; 1971 год — 6,4 тыс. чал.[19]; 1991 год — 9,8 тыс. чал.; 1993 год — 10,1 тыс. чал.[19]; 1997 год — 9,7 тыс. чал.[22]
- XXI стагодзьдзе: 2006 год — 8,9 тыс. чал.; 2007 год — 8,8 тыс. чал.; 2008 год — 8,6 тыс. чал.; 2009 год — 8041 чал. (перапіс)[23]; 2015 год — 7345 чал.[24]; 2016 год — 7224 чал.[25]; 2017 год — 7122 чал.[26]; 2018 год — 7079 чал.[1]
Рэлігія
У Дуброўне дзеюць цэрквы Сьвятой Тройцы і Сьвятога Мікалая, касьцёл Маці Божай Фацімскай.
Адукацыя
У Дуброўне працуюць 2 сярэднія, дзіцяча-юнацкая спартовая і музычная школы, дапаможная школа-інтэрнат, дашкольныя ўстановы, сярэдняя прафэсійна-тэхнічная вучэльня мэханізацыі сельскай гаспадаркі.
Культура
Дзеюць дом культуры, дом рамёстваў, 2 бібліятэкі. «Дубровенскі раённы гісторыка-краязнаўчы музэй»[27] створаны ў 2018 годзе, пачаў сваю дзейнасьць 3 студзеня 2020 году на вуліцы Камсамольскай у доме № 10А. Фонд музэя складае больш за 3000 адзінак прадметаў музэйнага значэньня[28][29].
Мас-мэдыя
Выдаецца раённая газэта «Дняпроўская праўда».
Забудова

Плян
Генэральныя пляны Дуброўна складаліся ў 1973 і 1985 гадох. У месьце захавалася плянавальная структура XVІІ—XVІІІ стагодзьдзяў. На месцы старога цэнтру сфармаваўся новы адміністрацыйны і грамадзкі цэнтар. Забудова пераважна індывідуальная, таксама ўзводзіліся 2—5-павярховыя дамы. Прамысловая зона знаходзіцца ва ўсходняй і паўднёвай частках места.
Вуліцы і пляцы
Афіцыйная назва | Гістарычная назва |
Гарулёва завулак | Горацкі завулак[30] |
Камсамольская вуліца | Аптэчная вуліца |
Нікандравай вуліца | Бярозкаўская вуліца[31] |
Першамайская вуліца | Барысаглебская вуліца |
? | Млынавая вуліца |
? | Пабярэжная вуліца[32] |
? | Падгорская вуліца |
? | Перавозная вуліца |
? | Расасенская вуліца |
? | Смаленская вуліца |
? | Старазамкавая вуліца[33] |
? | Сьвірыдаўская вуліца |
? | Узвальная вуліца |
? | Хамоўская вуліца[34] |
З урбананімічнай спадчыны Дуброўна да нашага часу гістарычныя назвы захавалі вуліцы Аршанская, Вакзальная, Віцебская, Вялікая Слабодка, Дняпроўская, Задубровенская, Ганчарная, Горацкая, Маставая, Паштовая, Рыбная, Садовая, Старапаштовая, Фабрычная і Шклоўская, завулкі Ганчарны, Дняпроўскі, Задубровенскі, Лазьневы, Млынавы, Рыбны, Старапаштовы і Шклоўскі.
Remove ads
Эканоміка
Прадпрыемствы харчовай, лёгкай прамысловасьці, вытворчасьць будаўнічых матэрыялаў.
Remove ads
Транспарт
Праз Дуброўна праходзіць аўтамабільная дарога Р22 (Ворша — Буда (да М1)). За 8 км на поўнач ад места — аўтамагістраль М1E30.
Турыстычная інфармацыя
Інфраструктура
Дуброўна — цэнтар традыцыйнага ганчарнага рамяства, г. зв. «дубровенскай керамікі». Ад 1993 году ў месьце праводзіцца рэгіянальны фэст музыкі Падняпроўя «Дняпроўскія галасы ў Дуброўне». Спыніцца можна ў мескай гасьцініцы[36].
Славутасьці

У цэнтры Дуброўна і за 100 м на ўсход ад утоку ракі Задубровенкі ў Дняпро захаваліся 2 гарадзішчы, якія зьяўляюцца помнікамі археалёгіі.
- Замчышча
- Кляштар бэрнардынаў (1809)
- Царква Сьвятой Тройцы (1809)
- Суконна-талесная мануфактура (канец XIX ст.)
- Вежа з гадзінамі. Устаноўлена ў цэнтры горада ў чэрвені 2018 года ў азнаменаванне 625-годдзя горада Дуброўна і ў гонар правядзення 25-га Міжнароднага фестывалю песні і музыкі «Дняпроўскія галасы ў Дуброўне»
Страчаная спадчына
- Касьцёл Сьвятога Юрыя (1693, 1809)[37]
- Палац Любамірскіх (XVIII ст.) і ліпавы парк «Бяльмонт» у стылі італьянскага адраджэньня паміж палацам і стромкім берагам Задубровенкі[38][39]
- Сынагога Высокая (XIX ст.)
- Царква Сьвятога Мікалая (1765)[40]
- Царква Сьвятога Спаса (XVII ст., 1811)[41]
- Царква Сьвятых Барыса і Глеба Задняпроўская (1851)[42]
Remove ads
Галерэя
- Краявіды Дуброўна
- Мост цераз Дняпро
- Касьцёл парафіі Маці Божай Фацімскай
- Новая Мікалаеўская царква
- Помнік Казарскаму
- Вайсковы мэмарыял
Асобы
- Казімер Семяновіч (*1600 — па †1651) — інжынэр і тэарэтык артылерыі, мысьляр-гуманіст, вынаходнік шматступенчатае ракеты (на думку беларускіх гісторыкаў, паходзіў з ваколіцаў Дуброўна)
- Васіль Корань (*1640?, Дуброўна — †пачатак XVIII ст., Масква) — стваральнік першай у Расеі гравіраванай ілюстраванай Бібліі.
- Аляксандр Казарскі (*1789—†1833) — услаўлены афіцэр, камандзір брыга «Меркурый», флігель-ад’ютант і кавалер гвардзейскага экіпажу, капітан 1 рангу
- Ганна-Эстэр Тумаркін (Ганна Тумаркіна) (*1875—†1951) — філёзаф
- Чарльз Яфэ (*1879—†1941) — шахматны гросмайстар
- Якаў Шур (*1908—†1986) — навуковец у галіне фізыкі
- Цьві Цэйтлін (*1922—†2012) — скрыпач і музычны пэдагог
- Сямён Фрадкін (*1932—†2007) — навуковец у галіне анкалёгіі, заснавальнік школы навук па гіпэртэрміі і гіпэрглікеміі ў анкалёгіі
- Уладзімер Кабуш (*1941) — навуковец у галіне пэдагогікі, доктар пэдагагічных навук
- Мікалай Шумейка (*1942—†2016) — вучоны ў галіне тэарэтычнай фізыкі, пэдагог. Доктар фізыка-матэматычных навук (1984), прафэсар (1987). З 1993 па 2015 гг. — дырэктар навукова-дасьледчай установы «Нацыянальны навукова-навучальны цэнтар фізыкі часьціц і высокіх энэргій» БДУ
- Юры Гаўрын (*1943—†2016) — мастак у жанры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва й станковага жывапісу.
Дадатковыя зьвесткі
Заўвагі
- Ранейшыя сьведчаньні ўжываньня канструкцыі «родам ліцьвін (літоўка)»: «сіи Андрѣи бяше родомъ Литвинъ, сынъ Ерденевъ, Литовскаго князя»[12] (Траецкі летапіс пад 1289 годам); «литвин родом» (жывот Даўмонта Пскоўскага першай трэці XIV стагодзьдзя[13]); «родом литовка, а прозвище ей бысть литовское Августа» пра дачку вялікага князя літоўскага Гедзіміна (Ніканаўскі летапіс 1526—1530 гадоў, адкуль перайшло ў Ліцавы летапісны звод 1568—1576 гадоў)
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads