Ўільям Чатэртан Дыкс

ангельскі складальнік гімнаў і калядак From Wikipedia, the free encyclopedia

Ўільям Чатэртан Дыкс
Remove ads

Ўі́льям Ча́тэртан Дыкс (па-ангельску: William Chatterton Dix; 14 чэрвеня 1837 — 9 верасьня 1898) — ангельскі складальнік гімнаў і калядак.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Ўільям Чатэртан нарадзіўся ў Брысталі ў сям’і хірурга і пісьменьніка Джона Дыкса. Бацька даў яму сярэдняе імя ў гонар паэта Томаса Чатэртана, біяграфію якога сам апісваў[5].

Большую частку жыцьця Дыкс працаваў мэнэджарам страхавой кампаніі ў Глазга.

Ва ўзросьце 29 гадоў ён цяжка захварэў і некалькі месяцаў быў прыкаваны да ложку, перажыўшы ў гэты час глыбокую дэпрэсію. Тым ня меней, менавіта ў гэты пэрыяд ён напісаў шмат хрысьціянскіх гімнаў[6][7].

Колькасьць напісаных ім гімнаў больш за 40. Сярод вядомых твораў «What Child Is This?», «As with Gladness Men of Old», «To you, O Lord, our hearts we raise» і «Alleluia! Sing to Jesus»

Ўільям Дыкс памёр у Чэдэры, Сомэрсэт, і пахаваны ў парафіяльнай царкве.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads