Ўінчэстэр

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ўінчэстэр
Remove ads

Ўі́нчэстэр (па-ангельску: Winchester) — адміністрацыйны цэнтар графства Гэмпшыр у паўднёва-заходняй частцы Ангельшчыны. Паводле зьвестак перапісу 2001 году насельніцтва складала 41,420 чалавек.

Хуткія факты

Ўінчэстэр — старажытная сталіца каралеўства Ўэсэкс і Ангельшчыны. Горад быў пабудаваны на месцы рымскага гораду Вэнта Бэльгарум (Venta Belgarum). Ўінчэстэр знакаміты сваёй катэдрай, якая ёсьць адной з найбуйнейшых у Ангельшчыне. Ейнае будаваньне пачалося яшчэ ў часы Альфрэда Вялікага ў IX стагодзьдзі й было працягнута нарманамі, што захапілі астравы.

На ўскрайку Старога Ўінчэстэра стаяць руіны замку, брама Ўэст Гейт (West Gate) зь Вялікай Заляй (Great Hall), што была пабудаваная ў 1234 годзе. Паводле паданьні, менавіта ў гэтай залі за сталом караля Артура зьбіраліся рыцары круглага стала.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads