Альфрэд Вялікі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Альфрэд Вялікі (па-стараангельску: Ælfrēd, Ælfrǣd; 849 — 26 кастрычніка 899) — кароль Ўэсэксу, які ўладарыў у 871—899 гадох[1]. У афіцыйных дакумэнтах выкарыстоўваў тытул: кароль Ангельшчыны. Знакаміты абаронай англа-саксонскіх каралестваў на поўдні Ангельшчыны ад вікінскай навалы, за што атрымаў мянушку «Вялікі». Адзіны ангельскі кароль з такой мянушкай. Дэталёва жыцьцё караля было апісана ўэйскім эпіскапам Асэрам. Рэфармаваў судзебную сыстэму й вайсковую структуру.
Альфрэд пасьпяхова адбіваў напды датчанаў, якія захапілі паўночна-ўсходнюю частку Ангельшчыны. Пры ім аднаўляліся гарады, сярод іх быў Лёндан. Спрыяў разьвіцьцю гандлю, рамёстваў і адукацыі, выдаў першы зборнік законаў — «Праўда караля Альфрэда», у якую ўвайшлі як усе старыя англасаксонскія законы гэтак і новыя каралеўскія ўказы.
Альфрэд зьяўляецца каталічным і праваслаўныі сьвятыі, але таксама й шануецца як герой хрысьціянскай царквы ў англіканскай камуне. Дзень сьвятога Альфрэда адзначаецца 26 кастрычніка.
Remove ads
Біяграфія
Дзяцінства
Альфрэд нарадзіўся ў каралеўскім маёнтку Ванатынг (сучачны Ўонтэйдж) у Бэркшыры. Ён быў малодшым сынам Этельўульфа й Асбургі, братам Этэльбальда, Этельбэрта й Этэльрэда I. У дзяцінстве ён адрозьніваўся кволым здароўем, але ў яго быў моцны дух і неўтаймоўны характар. З самых малых гадоў ён гартаваў свой арганізм вайсковымі практыкаваньнямі й паляваньнем. Альфрэд стараўся ні ў чым не адставаць ад сваіх старэйшых братоў і дарослых воінаў і дабіўся ў гэтым посьпеху. Ужо ў юнацкім узросьце ён заўсёды змагаўся ў першых шэрагах, і да моманту атрыманьня кароны гэта быў ужо моцны й мужны воін, які карыстаўся аўтарытэтам у войску.
Першыя гады панаваньня
Альфрэд стаў каралём Ўэсэксу пасьля сьмерці свайго старэйшага брата Этэльрэда I. Ён быў самым вучоным чалавекам паміж усімі сваімі суайчыньнікамі, бо ў 853 годзе, зьяўляючыся яшчэ дзіцем, ён па загадзе бацькі зьдзейсьніў паездку ў Рым, дзе папа рымскі Леў IV памазаў яго як будучага караля Ўэсэксу. Дзякуючы прыдворнаму выхаваньню Альфрэд ведаў мовы й працы старажытных пісьменьнікаў.
Аднак усё гэта ў пачатку панаваньня саслужылі яму дрэнную службу: калі раней ён заваяваў народны давер сваёй адвагай, то, зрабіўшыся каралём, Альфрэд неўзабаве страціў папулярнасьць. Ён мала паважаў веды й вопыт Ўітэнагемота, бо жадаў неабмежаванай улады, пра якую ён гэтак часта чытаў у рымскіх пісьменьнікаў; ён жадаў правесьці пераўтварэньні й прыдумляў новаўвядзеньні, няясныя й падазроныя для народа. Ён быў вельмі строгі, і ў гэтым саксы бачылі замах на іхныя старажытныя правы й свабоду. Пых караля, па сьведчаньні сучасьнікаў, быў такім вялікім, што ён не ганараваў просьбітаў прыёму й выслухваньня іхных скаргаў, а лічыў іх за нішто.
Папярэднік няма |
Кароль Ангельшчыны 871—899 |
Наступнік Эдўард Старэйшы |
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads