Ааран Рэмсі

ўэйлскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Ааран Рэмсі
Remove ads

Ааран Джэймз Пітэр Рэмсі (па-ангельску: Aaron James Peter Ramsey; нар. 26 сьнежня 1990 году, Кайрфілі, Ўэйлз) — валійскі футбаліст, які выступае за мэксыканскі клюб «УНАМ Пумас» на пазыцыі паўабаронцы. Гулец нацыянальнай зборнай Ўэйлзу. Зьяўляецца паўабаронцам шырокага дыяпазону, паміж іншым, ён зарэкамендаваў сябе як добры нападнік пасьля сыходу Сэска Фабрэгаса.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...

Рэмсі гуляў за «Кардыф Сіці» яшчэ са школьных гадоў, перш чым адгуляў 16 афіцыйных матчаў за каманду. Ааран перайшоў у «Арсэнал» у 2008 годзе амаль за 5 млн фунтаў стэрлінгаў.

Remove ads

Біяграфія

«Кардыф Сіці»

Аарон трапіў у футбольную сыстэму «Кардыф Сіці» ў васьмігадовым узросьце. Празь некалькі гадоў Рэмсі атрымаў магчымасьць дэбютаваць у асноўным складзе свайго клюбу ў апошнім для «Кардыфа» хатнім матчы чэмпіянату Футбольнай лігі ў сэзоне 2006—2007 гадоў супраць «Гал Сіці». Замяніўшы на апошняй хвіліне Пола Пэры, Ааран, чый узрост на той момант складаў 16 гадоў і 124 дні, стаў самым юным футбалістам, які гуляў калі-небудзь за «Кардыф», адабраўшы гэтае дасягненьне ў Джона Тошака[3].

«Арсэнал»

10 чэрвеня 2008 году па выніках перамоваў прадстаўнікоў «Кардыф Сіці», «Манчэстэр Юнайтэд», «Арсэналу» й «Эвэртану» было абвешчана, што Рэмсі аддаў перавагу працягнуць сваю кар’еру ў «Арсэнале», які выплаціў «Кардыфу» суму ў памеры 4,8 мільёну фунтаў стэрлінгаў[4].

Remove ads

Нацыянальная зборная

19 лістапада 2008 году Ааран выйшаў у складзе нацыянальнай зборнай Ўэйлзу ў таварыскім матчы супраць зборнай Даніі[5].

Дасягненьні

«Арсэнал»:

«Ювэнтус»:

«Рэйнджарз»:

Асабістыя

  • Найлепшы асыстэнт чэмпіянату Эўропы: 2016

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads