Аблога Ля-Рашэлі

аблога ў часе вайны каталікоў і пратэстантаў у Францыі From Wikipedia, the free encyclopedia

Аблога Ля-Рашэлі
Remove ads

Аблога Ля-Рашэлі (па-француску: Le Siège de La Rochelle або франц. Le Grand Siège de La Rochelle) — значная ваенная й гістарычная падзея часоў валадараньня Людовіка XIII, што зьявілася вынікам вайны паміж каралеўскімі войскамі й гугенотамі Ля-Рашэлі ў 16271628 гадох. Аблога таксама зьяўляецца эпізодам ангельска-францускай вайны 1627—1629 гадоў. Яна скончылася абсалютнай перамогай караля Людовіка XIII і войскаў каталікоў.

Хуткія факты Аблога Ля-Рашэлі, Дата: ...
Remove ads

Перадумовы

Нанцкі эдыкт Генрыха IV прадаставіў францускім гугенотам шырокія правы. Горад Ля-Рашэль стаў літаральна крэпасьцю гугенотаў, якая карысталася да таго ж поўным самакіраваньнем. У гэты пэрыяд Ля-Рашэль была другім па велічыні местам Францыі з больш чым 30 000 жыхароў.

Забойства Генрыха IV ў 1610 і ўзыход на сталец Людовіка XIII пры рэгенцтве Марыі Мэдычы адзначылі вяртаньне да пракаталіцкае палітыкі і аслабленьне пазыцыяў пратэстантаў. Пасьля паўстаньня гугенотаў пад правадырствам Анры дэ Раана ў 1625 годзе Людовік XIII, пераемнік Генрыха IV, абвесьціў гугенотам вайну. Першы міністар Людовіка кардынал Рышэльё абвесьціў здушэньне паўстаньня пратэстантаў галоўным прыярытэтам каралеўства.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads