Ля-Рашэль
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ля-Рашэль (па-француску: La Rochelle) — партовы горад на захадзе Францыі на ўзьбярэжжы Біскайскага заліва ў рэгіёне Нувэль-Акітэн.
Remove ads
Геаграфія
Ля-Рашэль зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам дэпартамэнту Прыморская Шаранта і важным гандлёвым цэнтрам на атлянтычным узьбярэжжы Францыі. Адлегласьць ад Парыжу складае прыкладна 480 км. У Ля-Рашэлі пражываюць 74 тысячы жыхароў.
Гісторыя

Ля-Рашэль была заснавана ў X стагодзьдзі. У XII і XIII стагодзьдзі была важным горадам у сетцы ордэну тампліераў, якія пабудавалі ў ёй вялікі порт. Па сёньняшні дзень у Ля-Рашэлі існуе rue des Templiers, вуліца Тампліераў. Да XV стагодзьдзя горад заставаўся самым буйным портам Францыі на атлянтычным узьбярэжжы. Гандаль вёўся першым чынам віном і сольлю. У эпоху Адраджэньня Ля-Рашэль адкрыта прыняла ідэі Рэфармацыі і з 1568 году стала цэнтрам гугенотаў, што падарыла гораду нядоўгачасовы пэрыяд росквіту і міру. У 1622 годзе герцаг дэ Гіз зьнішчыў флёт Ля-Рашэлі, які знаходзіўся пад камандаваньнем Жана Гітана.
Пасьля таго, як жаўнеры Ля-Рашэлі 10 верасьня 1627 году выступілі ў баі супраць каралеўскіх францускіх войскаў, кароль Людовік XIII загадаў пачаць аблогу Ля-Рашэлі, якая скончылася яе ўзяцьцем у 1628 годзе, а таксама новым перасьледам гугенотаў, які дасягнуў піку ў адмене Нанцкага эдыкту Людовікам XIV. Шматлікія гугеноты беглі з краіны і заснавалі ў 1689 годзе ў Паўночнай Амэрыцы горад Нью-Рашэл. У эпоху каляніялізму Ля-Рашэль адыгрывала важную ролю ў гандлі паміж Афрыкай, Паўночнай Амэрыкай і Эўропай.
Падчас Другой сусьветнай вайны немцы пабудавалі каля Ля-Рашэлі бункер для падводных лодак, захаваны да нашых дзён. З-за моцнага супраціву захопнікаў, Ля-Рашэль стала апошнім вызваленым горадам Францыі. Нямецкі камэндант здаўся толькі апоўначы 8 траўня 1945 году.
Remove ads
Гарады-сябры
- Нью-Рашэл, ЗША
- Эс-Сувэйра, Марока
- Любэк, Нямеччына
- Сант’ягу-дэ-Фігэйра, Партугалія
- Петразаводзк, Расея
Асобы
- Эмэ Банплан (1773—1858) — знакаміты географ і батанік
- Адольф Вільям Бугро (1825—1905) — францускі жывапісец эпохі ампіру, майстар акадэмічнага жывапісу, найбуйнейшы прадстаўнік салённага акадэмічнага жывапісу, аўтар карцін на гістарычныя, міталягічныя, біблейскія і алегарычныя сюжэты, выконваў сьцянныя росьпісы і партрэты
- Жан Дзювіньё (1921—2007) — сацыёляг, антраполяг, драматург і журналіст
- Бэрнар Жырадо (1947—2010) — актор і рэжысэр
- Гі Лярош (1921—1989) — мадэльер, заснавальнік аднайменнай кампаніі
Remove ads
Ля-Рашэль у мастацтве
- Горад вядомы дзякуючы раману Аляксандра Дзюма «Тры мушкетэры», героі якога ўдзельнічаюць у аблозе Ля-Рашэлі (глава XI).
- Порт Ля-Рашэлі паслужыў месцам здымак фільмаў «Лодка» (па-нямецку: «Das Boot») Вольфганга Пэтэрсэна і «Шукальнікі страчанага каўчэга» Стывэна Сьпілбэрга.
- У Ля-Рашэлі адбываецца дзеяньне раману Жорж Сімэнон «І ўсёткі ляшчына зелянее».
- Аблога Ля-Рашэлі таксама апісана ў аповесьці Праспэра Мэрымэ «Хроніка часоў Карла IX»
- У гульні «Commandos 2: Men of Courage» у місіях «Ноч ваўкоў» і «Нямыя забойцы» ўсе дзеяньні адбываліся на нямецкай базе для падлодак у Ля-Рашэлі.
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Ля-Рашэль — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- www.larochelle.fr (фр.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads