Абу Дабі
сталіца Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Абу́ Да́бі (па-арабску: أبو ظبي) — сталіца і адзін з самых вялікіх гарадоў Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, і эмірату з такой жа назвай. Горад разьмешчаны на калябярэжнай высьпе Абу Дабі ў Пэрсыдзкай затоцы. Колькасьць жыхароў набліжаецца да 1 млн чалавек.
![]() | У гэтым артыкуле няма спасылак на якія-небудзь крыніцы.
|
Remove ads
Клімат
Клімат пераважна пустэльны, тэмпэратура часта дасягае адзнакі 40°С, а ападкі дасягаюць толькі 100 мм за год.
Эканоміка
Абу Дабі — важны эканамічны, фінансавы і культурны цэнтар краіны, мае вялікі марскі порт (Міна Заед), міжнародны аэрапорт. Разьвіцьцё гораду зьвязанае з экспартам, здабываемай у краіне нафты. Тут знаходзяцца таксама і прадпрыемствы па перапрацоўцы нафты, апрасьненьня марской вады. З астатняй часткай краіны горад злучаны аўтастрадай.
Гісторыя
Горад быў заснаваны ў 1760 годзе. Пра гэта існуе прыгожая легенда: паляўнічыя прасьледавалі газэль, яна доўга скакала па пустэльні, а потым вывела паляўнічых на ўзьбярэжжа Пэрсыдзкай затокі, дзе кінулася ў ваду і пераплыла на выспу. Паляўнічыя, рушыўшы за ёй, выйшлі да крыніцы з чыстай вадой. Удзячныя паляўнічыя не адпусьцілі жывёлу, а заснаванае тут паселішча назвалі Абу Дабі (бацька газэлі).
Славутасьці
Вонкавыя спасылкі
Абу Дабі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads