Часавы пас

вобласьць Зямлі з агульнай сыстэмай адліку часу From Wikipedia, the free encyclopedia

Часавы пас
Remove ads

Ча́савы пас — рэгіён Зямлі, у якім прыняты аднолькавы мясцовы час. Да пачатку выкарыстаньня агульнага пасавага часу ў кожным горадзе выкарыстоўваўся свой мясцовы сонечны час, які залежаў ад геаграфічнай даўгаты. З разьвіцьцём чыгунак і сродкаў сувязі паўстала неабходнасьць больш дакладнай і зручнай сыстэмы сынхранізацыі. Гэтую ідэю абгрунтаваў у 1869 годзе дырэктар школы з Саратога Спрынгс Чарлз Ф. Даўд, а сэр Сэндфард Флемінг самым энэргічным чынам падтрымаў яе.

Thumb
Мапа часавых паясоў сьвету

Каб ня ўводзіць мясцовы час для кожнага градусу (або кожнай хвіліны) даўгаты, паверхня Зямлі была ўмоўна падзеленая на 24 часавыя пасы. Пры пераходзе з аднаго часавага паса ў іншы значэньні хвілін і сэкундаў (часу) захоўваюцца, зьмяняецца толькі значэньне гадзін.

Існуюць некаторыя раёны, у якіх мясцовы час адрозьніваецца ад сусьветнага ня толькі на цэлую колькасьць гадзінаў, але яшчэ дадаткова на 30 або 45 хвілінаў. Праўда, такія часавыя зоны не зьяўляюцца стандартнымі часавымі пасамі.

На Паўночным і Паўднёвым палюсах мэрыдыяны сходзяцца ў адной кропцы, і таму там паняцьце часавых пасоў губляе сэнс. Па традыцыі лічыцца, што час на палюсах адпавядае Ўнівэрсальнаму каардынаванаму часу (інакш Сусьветнаму).

Тэарэтычна ўсё часавыя пасы зямнога шару павінны абмяжоўвацца прамымі лініямі, якія праходзяць на 7,5° усходней і заходней сярэдняга мэрыдыяну кожнага пасу, аднак у рэальнасьці дзеля захаваньня адзінага часу ўсярэдзіне адной і той жа адміністрацыйнай або прыроднай адзінкі іх межы часта зрушаныя адносна агульнапрынятых.

Remove ads

Часавыя пасы

Thumb
Асьвятленьне Зямлі (03:00 UTC)
Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Часавы пассховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads