Альфабэт
стандартны набор знакаў, на якім заснаваная пісьменства From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Альфабэ́т, абэцэ́да[a] (азбука[1]) — упарадкаваная пэўным чынам сукупнасьць разнастайных знакаў: літараў, лічбаў, спэцыяльных і службовых знакаў, кожны зь якіх уяўляе сабой фанэму ў гутарковай мове. Ёсьць і іншыя сыстэмы — лягаграфічнае пісьмо, у якой кожны знак уяўляе сабой слова, марфэмнае, дзе кожны знак ёсьць сэмантычная адзінка, ці складовае пісьмо, у якім кожны знак уяўляе асобны склад.

Назва слова паходзіць ад дзьвюх першых літараў грэцкага альфабэту: альфа і бэта, якія ў сваю чаргу паўсталі зь фінікійскага альфабэту. Існуюць дзясяткі альфабэтаў, якія выкарыстоўваюцца сёньня, але найбольш распаўсюджанымі зь іх зьяўляюцца лацінскі[2], які паўстаў зь першага сапраўднага альфабэту, грэцкага[3]. Большасьць сучасных альфабэтаў маюць лінейны запіс, але прыкметнымі выключэньнямі зьяўляюцца альфабэт Брайля, дактылялёгія й альфабэт Морзэ.
Remove ads
Глядзіце таксама
Заўвагі
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads