Аб’ектыў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Аб’ектыў
Remove ads

Аб’ектыўаптычная сыстэма або канструкцыя, якая выкарыстоўваецца ў фатаграфічнай тэхніцы для стварэньня сапраўднага аптычнага адваротнага відарысу, які потым адбіваецца на фатастужцы, экране, фотакатодзе тэлевізыйнай трубкі або іншым носьбіце, які захоўвае выяву хімічным ці электронным шляхам, або назіраецца праз акуляр (звычайна пасьля абарачальнай сыстэмы). Аб’ектыў аб’ядноўвае прамянёвую энэргію.

Thumb
Розныя кшталты фотааб’ектываў, у тым ліку шырокавугольны, тэлеаб’ектыў і спэцыяльныя аб’ектывы.

Вырабляюцца лінзавыя, люстраныя і люстрана-лінзавыя аб’ектывы. Могуць складацца зь некалькіх лінзаў.

Аб’ектывы для фотаапаратаў, відэакамэр, тэлескопаў, мікраскопаў прынцыпам дзеяньня не адрозьніваюцца, але адрозьніваюцца відам канструкцыі. Асноўнымі элемэнтамі фотаапарата зьяўляюцца непразрыстая камэры і аб’ектыў[1]. Фатаграфічны аб’ектыў — гэта сыстэма аптычных лінз, заключаная ў спэцыяльную аправу[2]. Аб’ектывы могуць як быць неаддзельнай часткай фотаапарату, або могуць быць замяняцца іншымі аб’ектывамі, каб скарыстацца іншымі значэньнямі фокуснай адлегласьці, дыяфрагмы і г. д. Аб’ектыў таксама характарызуецца дыямэтрам уваходнай зрэнкі, сьвятласілай, вуглом (полем) зроку, разьдзяляльнай здольнасьцю, адноснай адтулінай[3]. Фокусная адлегласьць аб’ектываў тэлескапічных сыстэм дасягае некалькіх мэтраў, дыямэтар зрэнкі — ад некалькіх сантымэтраў (у гэадэзычных вымяральных ды падзорных трубах) да некалькіх мэтраў (у тэлескопах-рэфрактарах)[4]. Фатаграфаваньне малых аб’ектаў зручна рабіць фатаапаратамі з малой фокуснай адлегласьцю[5]. Аб’ектывы мікраскопаў маюць фокусную адлегласьць ад 1,5 да 40 мм, малафарматных фотаапаратаў — ад 6 мм да 2 м (для аматарскай практыкі — ад 28 мм да 20 см).

Аб’ектыў тэлескопа-рэфрактара таксама завецца галоўнай лінзай[6] і часта вырабляецца са шкла[7].

Хоць тэарэтычна аб’ектыў можа складацца з простай лінзы, на практыцы выпадае ствараць у аб’ектыве сыстэму лінз, каб выправіць (наколькі гэта магчыма) аптычныя абэрацыі, якія ўзьнікаюць пры гэтым. Некаторыя абэрацыі немагчыма выправіць, таму задачай стваральніка зьяўляецца знайсьці раўнавагу паміж складанасьцю сыстэмы і якасьцю, прымальнай для выкарыстаньня ў фатаграфіі і мэтазгоднай для масавай вытворчасьці.

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads