Фотаапарат
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фотаапара́т (скарочана ад фатаграфічны апарат, фатакамэра) — оптыка-мэханічная[1] прылада для фіксацыі аптычнай выявы пэўнага аб’екту на сьвятлоадчувальным слоі[2] фатаграфічнага матэрыялу — спэцыяльнага носьбіту (звычайна фатастужцы або ў форме кампутарнага файлу на электроннай карце памяці).

Тэрмін фатакамэра паходзіць ад лац. camera, гэта значыць «пакой». Першай формай фатакамэры была менавіта такі цёмны пакой (camera obscura) або прастакутная скрынка зь вельмі маленькай адтулінай у адной са сьцен. Дзякуючы гэтай адтуліне, якая выконвала функцыі сучаснага лінзавага аб’ектыва, camera obscura можа фармаваць выяву (досыць нізкай якасьці па сучасных стандартах) на процілеглай сьценцы. Такія камэры існуюць і цяпер у некаторых адукацыйных установах для ілюстрацыі базавых аптычных прынцыпаў.
Экспанаваньне фотаматэрыялу ажыцьцяўляецца напрацягу пэўнага прамежку часу, які завецца вытрымкай[3].
У фотаапаратах з фатастужкай спачатку атрымліваецца скрытая выява. Пасьля хіміка-фатаграфічнай апрацоўкі атрымліваюць бачную нэгатыўную (нэгатыў) ці пазітыўную (пазітыў) выяву. Выключэньнем зьяўляюцца фотаапараты фірмы Polaroid, якія зьявіліся ў 1948 годзе і рабілі імгненныя фота.
Remove ads
Часткі фотаапарата

Асноўныя:
- святлонепранікальная камэра (уласна фатакамэра)
- здымальны аб’ектыў
- фатаграфічны затвор
- відашукальнік
- касэта з фатастужкай.
Дадаткова фотаапарат можа быць абсталяваны адаптэрам, блендай, экспаномэтрам, лямпай-успышкай і інш.
Remove ads
Тыпы фотаапаратаў
- агульнага прызначэньня (для аматараў і прафэсіяналаў);
- спэцыяльныя (рэпрадукцыйныя, для аэрафатаздымкі, фотатэадаліты і інш.).
На Беларусі фотаапараты вырабляюць «Менскі мэханічны завод імя Вавілава» і завод «Зэніт» у Вялейцы, якія знаходзяцца ў складзе «Беларускага оптыка-мэханічнага аб’яднаньня» («БелОМА»).
Гісторыя
Першапачаткова фатакамэры, якія выкарыстоўваліся для атрыманьня фатаздымкаў на фатастужках ці фотапласьцінках, не былі аўтаматычнымі. Сьвятлоадчувальнасьць фатастужак у 19 стагодзьдзі была слабой і для атрыманьня выразнага фатаздымку неабходна было рабіць вельмі працяглую экспазыцыю ў некалькі хвілін. Таму ад фатографа патрабавалася рукой адкрыць аб’ектыў фатакамэры на пэўны прамежак часу. Першая прылада для стварэньня дагератыпаў, створаная ў 1839 годзе, увогуле была стацыянарнай і выкарыстоўвалася пераважна прафэсіяналамі[4]. Першая партатыўная фатакамэра была выпушчаная фірмай Kodak у жніўні 1888 году. Гэта стала магчыма дзякуючы вынаходніцтву Джорджа Істмана — гінкай і трывалай фатастужцы[5]. Можна казаць, што тады пачалася сапраўдная рэвалюцыя і стала папулярнай аматарская фатаграфія[6]. Працяглы час на рынку фотаапаратаў ва ўсім сьвеце панавала кампанія «Eastman Kodak», пакуль у 1984 годзе не зьявіўся канкурэнт «Fuji Photo Film» (Японія). Японская кампанія праводзіла агрэсіўную коштавую палітыку, у выніку чаго з 1984 году да 1990 году доля Fuji на рынку ЗША павялічылася ад 0 да 18,8%[7].
Галерэя
- Фотаапарат нямецкай фірмы Agfa, які выпускаўся з 1962 году
- Фотаапарат «ЛОМО Компакт-Автомат», які выпускаўся з 1983 году ў Санкт-Пецярбургу
- Фотаапарат «ФЭД-5с», які вырабляўся з 1975 году ў Харкаве
- Фотаапарат фірмы «Minolta», выпуск якога пачаўся ў 1977 годзе
- Фотаапарат фірмы «Leica» з аўтафокусам
- Фотаапарат фірмы «Minolta», мадэль 404si
- Лічбавы фотаапарат аматарскага клясу «Canon 500N» (1996 год выпуску)
- Сучасны лічбавы фотаапарат фірмы «Nikon» (год выпуску - 2013)
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads