Аб’яднаньне выхадцаў зь Беларусі ў Ізраілі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аб’яднаньне выхадцаў зь Беларусі ў Ізраілі (рас. Объединение выходцев из Беларуси в Израиле, іўрыт — ארגון יוצאי בלרוס בישראל) — аб’яднаньне жыдоў-эмігрантаў зь Беларусі й таксама чальцоў іх сем’яў у Ізраілі.

Дзейнасьць

Першыя жыды пачалі прыяжджаць зь Беларусі ў Палестыну адразу з узьнікненьнем сіянісцкага руху ў сьвеце напрыканцы ХІХ ст. Асабліва алія — зыход жыдоў — узмацнілася ў 1930-1940-я. У 1946 была створаная «Арганізацыя выхадцаў зь Менску і ягонага навакольля», у заснаваньні якое бралі ўдзел шматлікія дзеячы культуры, рабіны, палітычныя дзеячы, удзельнікі сыяніскага і антыфашысцкага рухаў. 27 студзеня 1955 адбылася Першая Ўсеізраільская канфэрэнцыя-сустрэча выхадцаў зь Менску й навакольных гарадоў. Адным з удзельнікаў канфэрэнцыі быў ураджэнец Стоўпцаў Залман Шазар, 3-і прэзыдэнт Ізраілю. Ад таго часу было вырашана штогод ладзіць сустрэчы выхадцаў зь Беларусі ў лесе Бэн-Шэмэн. У 1972 была створаная каса дапамогі рэпатрыянтам імя Леі Гольдбэрг. 31 сакавіка 1976 на могілках Кір’ят-Шауль у Тэль-Авіве быў адкрыты мэмарыял памяці жыдоў-ахвяраў нацысцкага генацыду ў Беларусі. У 1975 і 1985 пад кіраўніцтвам Шлёмы Эшэн-Шашана (Разэнштэйна) былі выдадзеныя два тамы Кнігі Памяці, прысьвечаныя гісторыі Менску. Да таго-ж на іўрыце і ангельскай мове быў выдадзены «The Minsк Album». У 1995 у Менску на сродкі Аб’яднаньня й Ірэны Боляг-Герцгаймэр з Базэлю была выдадзеная кніга Арона Скіра «Еврейская духовная культура в Белоруссии». У 1985 «Арганізацыя выхадцаў зь Менску й ягонага навакольля» была перайменаваная ў «Аб’яднаньне выхадцаў зь Беларусі ў Ізраілі».

Remove ads

Аддзяленьні Аб’яднаньня

  • Нацэрэт-Эліт (кіраўнік Аляксандар Абрамовіч)
  • Кір’ят-Ата (Люба Альтшуль)
  • Арад (Уладзімер Астрахан)
  • Нагарыя (Іда Вінаградава)
  • Дымона (Леў Гелер)
  • Бат-Ям (Барыс Голад)
  • Твэрыя (Ірына Дашкевіч)
  • Ор Аківа (Яўсей Дымэнт)
  • Кір’ят Шмона (Леанід Зісман)
  • Кір’ят-Гат (Іцгак Канэр)
  • Рышон Ле Цыён (Цьві Карпэль)
  • Нэтанія (Яўген Кузьняцоў)
  • Кір’ят-Ям (Міхаэль Лукацкі)
  • Цфат (Ларыса Лаўрова)
  • Бээр-Шэва (Нэля Леўс)
  • Арыэль (Міхаіл Любошыц)
  • Рэхавот (Ганна Мышковіч)
  • Бэйт-Шэмэш (Лена Набойшчыкава)
  • Нэтывот (Нэлі Паўлоўская)
  • Ерусалім (Гена Пэкер)
  • Пэтах-Тыква (Барыс Пернікаў)
  • Хацор Гліліт (Любоў Плумянская)
  • Карміэль (Ася Пазьняк)
  • Мігдаль Хаэмэк (Аляксандар Пракоф’еў)
  • Афула (Ёсэф Фрыдман)
  • Ашкелён (Алекс Харовіч)
  • Ашдод (Ісак Цфасман)
  • Маалёт (Ігар Шымановіч)
  • Эйлят (Давыд Шульман)
  • Ака (Рыма Ўгорчына)
  • Хайфа (Іда Эціна)
  • Афакім (Уладзімер Эпштэйн).
Remove ads

Кіраўнікі

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads