Стоўпцы

горад у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Стоўпцы
Remove ads

Сто́ўпцы — места ў Беларусі, на правым беразе Нёману. Адміністрацыйны цэнтар Стаўпецкага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 16 946 чалавек[2]. Знаходзяцца за 78 км на паўднёвы захад ад Менску. Чыгуначная станцыя на лініі Менск — Берасьце; каля магістралі Менск — Берасьце, вузел аўтамабільных дарог на Мір, Івянец, Нясьвіж, Рубяжэвічы.

Хуткія факты

Стоўпцы — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Меншчыны, колішняя сталіца графства. Да нашага часу тут захавалася царква Сьвятой Ганны ў стылі клясыцызму, помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся збудаваны ў стылі барока комплекс кляштару дамініканаў з касьцёлам Сьвятога Казімера, помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя, зруйнаваны супольнымі намаганьнямі расейскіх і савецкіх уладаў.

Remove ads

Назва

Існуе некалькі меркаваньняў датычна паходжаньня тапоніму Стоўпцы[3][4]. Паводле аднаго зь іх назва паселішча ўтварылася ад слупоў (стаўпцоў, стаўпоў) на рацэ Нёман, з дапамогай якіх ажыцьцяўлялася праца парома. На думку географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім зьяўляецца назвай-арыенцірам: у даўнія часы стаўпамі пазначалі дарогі празь непрыкметную мясцовасьць[5]. Згодна з паданьнем, стаўпамі пазначылі месца былога манастыра, насельнікі якога памерлі ў часе эпідэміі халеры. Існуе і такая вэрсія: Стоўпцы, ад слова «стоўпы» — 'невялікія вежы для манахаў' — затворнікаў або «стоўпнікаў», што маглі жыць пры кляштары, заснаваным тут у 1624 годзе. Краязнаўцы таксама не адкідваюць вэрсіі пра стаўпы, што дзялілі ўладаньні Слушкаў і Радзівілаў[6].

Афіцыйнае напісаньне назвы места — Стоўбцы (рас. Столбцы).

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Паводле некаторых зьвестак, Стоўпцы існавалі яшчэ ў 1511 годзе[7]. Афіцыйная дата заснаваньня паселішча — 20 чэрвеня 1593 году[1]. У пачатку XVII стагодзьдзя Стоўпцы знаходзіліся ў валоданьні А. Слушкі, які ў 1623 годзе заснаваў тут касьцёл, а ў 1639 годзе — кляштар дамініканаў.

Thumb
Касьцёл дамініканаў, XVIII ст.

У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) у верасьні 1655 году маскоўскія захопнікі разрабавалі і спалілі Стоўпцы, зруйнавалі касьцёл. Акупанты зьнішчылі больш за палову жыхароў мястэчка[7][8]. Аднак Стоўпцы хутка аднавіліся і ў 1669 годзе атрымалі прывілей на правядзеньне таргоў і кірмашоў. 14 сьнежня 1675 году ў мястэчку пад тытулам Сьвятога Казімера кансэкравалі новы мураваны касьцёл.

У пачатку XVIIІ стагодзьдзя Стоўпцы знаходзіліся ў валоданьні С. Дэнгафа. Мястэчка пацярпела ў Вялікую Паўночную вайну (1700—1721), але зноў хутка аднавілася. У 1728 годзе Стоўпцы перайшлі да Чартарыйскіх і сталі цэнтрам графства. У гэты час тут было 144 двары, царква, касьцёл, ратуша, школа і кляштар з шпіталем, карчма, буйная рачная прыстань з 16 складамі[7]. У 1729 годзе мястэчка атрымала Магдэбурскае права.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Стоўпцы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе ў 1796 годзе сталі цэнтрам воласьці Менскага павету. У 1799 годзе на Нёмане збудавалі мост, які злучыў мястэчка з Новым Сьвержанем і дарогамі на Нясьвіж і Мір. У 1822 годзе адкрылася прыходзкая вучэльня.

Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) расейскія ўлады канфіскавалі Стоўпцы ў Чартарыйскіх у дзяржаўны скарб, а ў 1844 годзе гвалтоўна ліквідавалі кляштар дамініканаў. На 1859 год у мястэчку быў 301 двор, на прыстані 20 дзяржаўных і 17 прыватных складоў, на 1867 год — 310 двароў. У 1860 годзе ад Стоўпцаў у Каралявец водным шляхам вывезьлі каля мільёна пудоў іржы, пшаніцы, аўса, ячменю ды іншага.

Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) 12 траўня 1868 году расейкія ўлады гвалтоўна перарабілі касьцёл Сьвятога Казімера пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У 1869 годзе з мэтаю маскалізацыі колішняга Вялікага Княства Літоўскага яны адкрылі ў мястэчку народную вучэльню для хлопчыкаў, у 1875 годзе — для дзяўчынак. У 1871 годзе за 2 км ад Стоўпцаў на Маскоўска-Берасьцейскай чыгунцы адкрылася аднайменная чыгуначная станцыя. У 1874 годзе ў мястэчку пачала працаваць запалкавая фабрыка. На 1886 год у Стоўпцах было 186 двароў, 2 царквы, сынагога, 2 юдэйскія малітоўныя дамы, школа, 20 крамаў. На 1897 год на станцыі было 8 двароў. У 1905 годзе ў Стоўпцах адбыўся буйны страйк лесарубаў, у кастрычніку — жалобная дэманстрацыя з нагоды Курлоўскага расстрэлу. У 1909 годзе ў мястэчку адкрылася меская вучэльня.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Стоўпцы занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Стоўпцы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У месьце прызначылі павятовага старшыню БНР, а жыхары Стаўпецкай воласьці атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР[9]. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі мястэчка ўвайшло ў склад Беларускай ССР[10]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Стоўпцы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе атрымалі статус места і сталі цэнтрам гміны і павету ў Наваградзкім ваяводзтве. Станцыя Стоўпцы стала прыгранічнай. 4 жніўня 1924 году на мястэчка напала вялікая дывэрсійная банда. Па гэтым ў Стоўпцах утварыўся батальён Корпусу Аховы Памежжа. 15 ліпеня 1931 году ў месьце пачало дзеяць Беларускае таварыства дабрачыннасьці.

У 1939 годзе Стоўпцы ўвайшлі ў БССР, дзе 15 студзеня 1940 году сталі цэнтрам раёну. У Другую сусьветную вайну з 28 чэрвеня 1941 да 2 ліпеня 1944 году места знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. У 1943—1944 гадох тут працавала падпольная польская школа. Сакрэтнае навучаньне вёў былы судзьдзя гродзкага суду А. Родэ (альбо Й. Родэ). Лекцыі адбываліся паводле перадваеннай праграмы польскіх гімназійных школаў, у кожны другі дзень, у кватэры Ю. Урбановіча. Настаўнік загінуў на вачах сваіх вучняў каля 6 ліпеня 1944 году, у час шматдзённай аблогі места савецкімі войскамі[11].

У 1960-я гады савецкія ўлады зьнішчылі помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя — касьцёл Сьвятога Казімера[12]. У 2001 годзе Міжнародны Камітэт Міру абвясьціў Стоўпцы «Местам Міру».

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1867 год — 2035 чал.[13]; 1886 год — 1070 чал.[8]
  • XX стагодзьдзе: 1921 год — 2956 чал.; 1939 год — 7,5 тыс. чал.; 1970 год — 7,5 тыс. чал.; 1989 год — 12,1 тыс. чал.[8]; 1991 год — 14,2 тыс. чал.; 2000 год — 16,8 тыс. чал.[8]
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 16,8 тыс. чал.[14]; 2006 год — 15,5 тыс. чал.; 2009 год — 15 367 чал.[15] (перапіс); 2016 год — 16 839 чал.[16]; 2017 год — 16 858 чал.[17]; 2018 год — 16 946 чал.[2]

Адукацыя

У Стоўпцах працуюць 3 сярэднія, вячэрняя, пачатковая, спартовая школы, школа мастацтваў, школа-сад, дом дзіцячай і юнацкай творчасьці, 6 дашкольных установаў.

Мэдыцына

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляюць мескія лякарня і паліклініка.

Культура

Дзеюць філярмонія, дом культуры, карцінная галерэя, 2 бібліятэкі, кінатэатар.

Забудова

Плян

Стоўпцы разьвіваліся ад Нёмана ў паўночным кірунку, паміж аўтамабільнай дарогай і чыгункай, што абумовіла складаны нерэгулярны квартальны плян. Гістарычны цэнтар знаходзіцца ў паўднёвай частцы места, у раёне цэнтральнага сквэру і цяперашняй плошчы Леніна, пры перакрыжаваньні восевай магістралі вуліцы Ленінскай з пэрпэндыкулярнымі ёй вуліцамі Гагарына і Першамайскай. У наш час тут месьцяцца крамы і кінатэатар. На скрыжаваньні вуліцаў Ленінскай і Сацыялістычнай сфармаваўся сучасны адміністрацыйна-грамадзкі цэнтар. Гандлёвы цэнтар у паўночнай частцы, вакол прывакзальнай плошчы. Тут месьцяцца некалькі крамаў, рэстаран, гасьцініца. Новае жытловае будаваньне вядзецца ў двух мікрараёнах у паўночна-заходняй частцы Стоўпцаў. Мікрараёны абмяжоўвае вуліца Ленінскай, па другі бок якой знаходзіцца мескі парк.

Вуліцы і пляцы

Больш інфармацыі Афіцыйная назва, Гістарычная назва ...

У тэлефонным даведніку 1939 году ўпамінаецца Касьцельны завулак[19]. Таксама ў месьце існавалі вуліцы Могілкавая, Садовая і Юрыдыка.

Remove ads

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай, машынабудаўнічай, дрэваапрацоўчай прамысловасьці.

Больш інфармацыі Пералік прамысловых прадпрыемстваў Стоўпцаў ...
Remove ads

Турыстычная інфармацыя

Інфраструктура

Уздоўж берагоў Нёмана — зона адпачынку дзяржаўнага значэньня «Стоўпцы»[20]. У месьце дзее мастацкая галерэя, у Акінчыцах — мэмарыяльная сядзіба Якуба Коласа (частка філіі Літаратурна-мэмарыяльнага музэю Якуба Коласа). Спыніцца можна ў гасьцініцы «Стоўпцы».

Славутасьці

Страчаная спадчына

Remove ads

Галерэя

Асобы

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads