Аватар: Шлях вады
фільм Джэймза Кэмэрана 2022 году From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аватар: Шлях вады (па-ангельску: Avatar: The Way of Water), таксама вядомы як Аватар 2 (анг. Avatar 2) — амэрыканскі навукова-фантастычны 3D-фільм рэжысэра і сцэнарыста Джэймза Кэмэрана.
Пасьля неаднаразовых пераносаў прэм’ера фільму Аватар: Шлях вады адбылася ў Лёндане 6 сьнежня 2022 году, а прэм’ера ў ЗША — 16 сьнежня 2022 году. Фільм у цэлым атрымаў станоўчыя водгукі крытыкаў. Фільм хвалілі за візуальныя эфэкты і тэхнічныя дасягненьні, але галоўны яго недахоп — трохгадзінная працягласьць[6]. Фільм пераадолеў мяжу ў мільярд даляраў ЗША за два тыдні, стаўшы шостым па касавых зборах[7].
У сусьветным пракаце фільм сабраў больш за 1,9 мільярды даляраў, стаўшы самым касавым фільмам 2022 году. Таксама карціна ўвайшла ў 10 самых касавых фільмаў за ўсю гісторыю кінэматографу[8].
Remove ads
Сюжэт
Сюжэтна зьяўляецца прамым працягам фільму Аватар 2009 году. Пасьля прыняцьця вобразу аватару салдат Джэйк Салі становіцца правадыром народа на’ві і бярэ на сябе місію па абароне новых сяброў ад карысьлівых бізнэсмэнаў зь Зямлі. Цяпер яму ёсьць за каго змагацца — ў яго выдатная жонка Найціры і дзеці. Калі на Пандору вяртаюцца да зубоў узброеныя зямляне, Джэйк гатовы змагацца зь імі.
Акторы
- Сэм Ўортынгтан — Джэйк Салі, былы зямлянін, які стаў На’Ві, важак клану Аматыкайя
- Зоі Салдана — Найціры, дачка былога важака клану, будучая Тсахік клану На’Ві і жонка Джэйка
- Сі Сі Эйч Паўндэр — Мо’ат, духоўны лідар Аматыкайя і маці Найціры
- Сыгурні Ўівэр — Кіры, прыёмная дачка Джэйка і Найціры[9][10]
- Кліф Кёрціс — Танавары, важак клану рыфаў Мэткайіна
- Кейт Ўінсьлет — Ронал, жонка Танавары
Remove ads
Узнагароды
Нацыянальная рада кінакрытыкаў ЗША[11] і Амэрыканскі інстытут кінамастацтва[12] назвалі фільм адным зь дзесяці найлепшых фільмаў 2022 году, і ён быў намінаваны за «найлепшы фільм — драма» і за «найлепшую рэжысэрскую працу» на 80-й цырымоніі ўручэньня прэміі «Залаты глёбус».
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads