Сэм Ўортынгтан
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сэм'юэл Гэнры Джэй Ўортынгтан (па-ангельску: Samuel Henry J. Worthington; нар. 2 жніўня 1976, Годалмінг, Сарэй, Ангельшчына) — аўстралійскі актор ды рэжысэр родам з Ангельшчыны.
Нарадзіўся ў сям’і Джан (дзявочае прозьвішча Мартын) і Роналда Ўортынгтана, супрацоўніка электрастанцыі. Калі Сэму было шэсьць гадоў, сям’я пераехала ў Аўстралію, у прыгарад Пэрта. Скончыў мастацкі коледж Джона Кертына ў Фрымантле, працаваў мулярам. У 1998 годзе Сэм скончыў Нацыянальны інстытут драматычнага мастацтва (Сыднэй, Аўстралія). У 2009 годзе выканаў ролю ў фільме Аватар, за якую атрымаў прэмію «Сатурн». Таксама ў 2009 годзе зьявіўся ў фільме Тэрмінатар: Збавеньне. Пасьля гэтага яго пачалі запрашаць у галівудзкія фільмы «Бітва тытанаў» (2010), «На грані» (2012)[2]. У 2022 годзе выканаў ролю ў фільме Аватар. Шлях вады.
Акрамя акторскай гульні Ўортынгтан займаўся агучкай кампутарнай гульні Call of Duty: Black Ops.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads