Авэрэйсэль

From Wikipedia, the free encyclopedia

Авэрэйсэль
Remove ads

Авэрэ́йсэль (па-нідэрляндзку: Overijssel, па-ніжненямецку: Oaveriessel) — правінцыя ў цэнтральна-ўсходняй частцы Нідэрляндаў. Адміністрацыйны цэнтар правінцыі — места Зволе, аднак найбуйнейшым местам зьяўляецца Энсхэдэ. Насельніцтва 1 150 025 жыхароў (на 2017 год).

Хуткія факты Гімн, Агульныя зьвесткі ...
Remove ads

Геаграфія

Авэрэйсэль мяжуе зь Нямеччынай на ўсходзе, Гельдэрляндам на поўдні, Флеваляндам на захадзе, Фрысьляндам і Дрэнтэ на поўначы. Авэрэйсэль складаецца з трох рэгіёнаў: Коп ван Авэрэйсэль (Kop van Overijssel), Салянд (Salland) ды Твэнтэ (Twente).

Найвышэйшым пунктам правінцыі зьяўляецца гара Танкенбэрг (Tankenberg) — 89 м., найніжэйшым — полдэр Мастэнбрук (Mastenbroek Polder) — 2 м. ніжэй за ўзровень мора.

Найважнейшыя рэкі: Эйсэль, Звартэ Ватэр, Авэрэйсэльсэ Вэхт.

Этымалёгія назвы

У 1528 годзе назва Авэрэйсэль упершыню была ўжытая ў дачыненьні да сучаснае правінцыі. Назва паходзіць ад лацінскага Transysla/Transisalania, што літаральна значыць "Землі па рацэ Эйсэл", а Over значыць «верхні».

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads