Флевалянд

правінцыя ў Нідэрляндах From Wikipedia, the free encyclopedia

Флевалянд
Remove ads

Фле́валянд (па-нідэрляндзку: Flevoland) — правінцыя ў цэнтры Нідэрляндаў, якая складаецца з Ноордоостпольдэру (Noordoostpolder), Усходняга Флевалянду (Oostelijk Flevoland) ды Паўднёвага Флевалянду (Zuidelijk Flevoland). Правінцыя паўстала дзякуючы працам па асушэньні былого возера Зёйдэрзээ (Zuiderzee) з выспамі Урк (Urk) ды Схоклянд (Schokland) у ім. Правінцыя была заснаваная 1 студзеня 1986 году, і зьяўляецца самай маладой з усіх правінцыяў Нідэрляндаў. Цяпер складаецца з 6 муніцыпалітэтаў. Адміністрацыйны цэнтар — Лелістад, аднак найбуйнейшым местам зьяўляецца — Альмэрэ. Паводле дадзеных за 2017 год насельніцтва Флевалянду складала 410 215 чалавек (11-е месца сярод астатніх правінцыяў).

Хуткія факты Гімн, Агульныя зьвесткі ...
Remove ads

Назва

Сваё імя правінцыя атрымала ад назвы возера Флевамээр (Flevomeer) ці Lacus Flevo, як гэтае возера было запісанае старажытнарымскім географам Пампоніем Мелам у ягонай Хораграфіі ў 44 годзе н. э.: «Паўночны рукаў Райну пашыраецца і ператвараецца ў возера Флева, потым агінае выспу з такойсама назвай і далей цячэ як звычайная рака да мора».

Геаграфія

Thumb
Кветкавае поле ля Зээвольдэ

Агульная плошча правінцыі — 2 412,30 км² (плошча сушы — 1 417,5 км² (11-е месца), плошча вады — 994,8 км²). З прычыны таго, што правінцыя месьціцца на асушаных тэрыторыях, яна ляжыць у сярэднім на 5 м ніжэй за ўзровень мора.

Славутасьці

  • Схоклянд — былая выспа, рыбацкая вёска-музэй. Адносіцца да сьпісу Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО. Разьмешчаная на тэрыторыі муніцыпалітэту Ноордоостпольдэр.
  • Урк — рыбацкае селішча, якое да стварэньня польдэру знаходзілася на высьпе. У селішчы пабудаваны маяк.
  • Авіядром (Aviodrome) — авіяцыйны музэй-тэматычны парк в Лелістадзе. Музэй валодае вялікай калекцыяй самалётаў. На тэрыторыі музэю пабудаваная рэпліка (сучасная копія) першага аэравакзалу амстэрдамскага аэропорту Схіпголь.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads