Авёс пасяўны
від расьлінаў From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Авёс пасяўны (па-лацінску: Avena sativa) — род аднагадовых травяністых расьлінаў сямейства метлюжковых. Каштоўная кармавая й харчовая культура.
Remove ads
Гісторыя
Авёс пасяўны вырошчваецца з 2 стагодзьдзя да н. э., на тэрыторыі Беларусі зьявіўся ў 7 стагодзьдзі н. э. Спачатку быў пустазельлем у пасевах пшаніцы, ячменю й іншых культурных расьлінаў.[1] Пры пашырэньні на поўдзень як больш халадаўстойлівы стаў ужывацца ў чыстых пасевах.
Біялёгія
Расьліна добра расьце на аэраваных дзярнова-падзолістых супяшчаных і лёгкасугліністых глебах. У севазваротах сеецца пасьля ўгноенных азімых збожжавых, лёну, зернебабовых і прапашных культураў.
- Тэрміны сяўбы самыя раньнія — як толькі пасьпее глеба.
- Спосаб сяўбы — вузкарадковы.
- Сярэдняя ўраджайнасьць — 2,3—2,5 т/га (найвялікшае — 7 т/га).[1]
На значных плошчах высяваецца на корм у сумесі з лубімам, вікай, гарохам і іншымі культурамі.
Раянаваныя сарты:[1]
- Надзейны
- Кондар
- Эрбграф
- Эндспурт
Асноўныя шкоднікі аўса пасяўнога:
- Швэдзкая муха
- Збожжавыя блохі
- Чаромхава-каласьнічная тля
- Каласьнічныя трыпсы
Асноўныя хваробы:[1]
- Карончатая й сьцябловая ржа
- Пыльная й цьвёрдая галаўня
- Буры (чырвоны) бактэрыёз
- Аліўкавая плесьня
- Мучністая раса
Remove ads
Вонкавы выгляд
Вышыня расьліны 70—110 см. Вэгетацыйны пэрыяд 85—115 сутак. Самаапыляльнік. Вільгацелюбівая, непатрабавальная да цяпла расьліна: усходы пераносяць кароткатэрміновыя замаразкі да -7С — -8С. Квіце ў ліпені.[1]
Уласьцівасьці
Зерне мае бялку 9%—15,7%, крухмалу 21%—25%, абалоніны 7%—24%, тлушчу 2%—11%, вітаміны й мінэральныя солі.[1]
Выкарыстаньне
Зерне перапрацоўваюць на крупы, муку, талакно. Аўсяную салому, зялёную масу, сена, сілас скормліваюць жывёле.
Пажыўнасьць 1 кг зерня аўса прынята за кармавую адзінку.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads